Пра гэта паведаміла яго жонка Наста ў сваім фэйсбуку.
«Навіны на цяперашні час такія: Зміцер знайшоўся сёння на ІЧУ на Акрэсціна. Мяркую, што будзе адміністратыўны суд сёння/заўтра. Ці гэтым усё скончыцца — невядома.
Час цяжкі, але мусім трымацца. Учора быў вельмі складаны дзень. Дзякуй за падтрымку і малітвы», — піша Наста Дашкевіч.
Учора ў сям’і Дашкевічаў сілавікі правялі ператрус і забралі ўсю тэхніку. Зміцер быў затрыманы.
У Змітра і Насты трое дзяцей, яны чакаюць чацвёртага.