Пракурор просіць прызначыць Змітру і Насце Дашкевічам па 1,5 гады калоніі

Пракурор просіць прызначыць Змітру і Насце Дашкевічам па 1,5 гады калоніі, — паведамляюць праваабаронцы. 


дашкевічы.jpg

У Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту пачалі судзіць Змітра і Насту Дашкевічаў. 11 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска адбыліся спрэчкі бакоў па крымінальнай справе. Пракурор запрасіў па 1,5 гады калоніі абодвум.

Прысуд будзе вынесены 14 ліпеня. Справу разглядае суддзя Таццяна Пірожнікава.