У Змітра і Насты Дашкевічаў адбыўся ператрус

Забралі ўсю тэхніку. Наста на свабодзе, але сувязі з ёй няма. Змітра затрымалі, паведамляюць праваабаронцы.


000.jpg

У сям’і Дашкевічаў трое дзяцей, Наста чакае чацвёртага.

Нядаўна Змітра і Насту выклікалі на допыт у Следчы камітэт.

Зміцер Дашкевіч напісаў з гэтай нагоды на сваёй сваронцы ў Фэйсбуку: «Нас выклікалі на допыт удвух, а пойдзем мы ўтрох — і гэта, напэўна, найцяжэйшае выпрабаванне ў маім жыцці. Я ці не ўпершыню за змагарскія гады задумаўся, заставацца нам ці ехаць».