• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.03.2022 | Грамадства

Давайце набліжаць Дзень Волі

«Учора забралі чалавека, якога бясконца паважаю і ганаруся знаёмствам — Zmitser Dashkevich. Да гэтага яго выклікалі на допыт разам з цяжарнай жонкай, уварваліся ў кватэру, перавярнулі ўсё дагары нагамі і забралі ўсе прылады. Ведаю, што Зміцер — нязломны. І разумею, як няпроста Dashkevich Nasta», — піша Сяргей Будкін на сваёй старонцы ў Facebook. 


39.jpg

А ў сераду кінуліза краты Tania Vadalazhskaya, сацыёлага і праграмнага дырэктара Лятучы ўніверсітэт. Яна ўжо была ў зняволенні і яе адпусцілі пад падпіску. Таня хацела выехаць на лячэнне за мяжу і як сумленны чалавек пайшла да следчага, каб патлумачыць сітуацыю. Там яе і арыштавалі...

А ў аўторак звольнілі яшчэ аднаго чалавека, якога паважаю — Андрэя Саўчанку (Andrei Savastei), дзякуючы якому трымалася канструкцыя пад назвай Тэатр На Балконе пры БДУ. Яго беспадстаўна затрымалі проста на працы, праз два тыдні адпусцілі, зноў жа пад падпіску аб неразгалошванні. І нават жонцы з малым дзіцём ён не можа распавесці ўсё, што перажыў за гэты час. 

І ў той жа аўторак выселілі Выдавецтва «Янушкевіч», якое выдае кнігі самых актуальных сучасных аўтараў з Беларусі і ўсяго свету, у тым ліку беларускія пераклады нобелеўскіх лаўрэатаў. У апошні дзень існавання офіса выдаўцы зладзілі распродаж. Чарга расцягнулася на ўсю Мар’еўскую.

А тыдзень таму затрымалі гісторыка Аляксандр Белы, арт-мастака Aleh Larychau, цік-токера Мікіту Бялевіча, якія проста ішлі на вуліцы і, магчыма, штосці там пра сябе думалі. «За супраціўленне міліцыі» іх пасадзілі на 15 сутак.

А яшчэ нядаўна затрымалі керамістку і заснавальніцу брэнда Piu ceramics Анастасію Малашук і яе мужа Аляксея Кедыша. Вінавацяць па крымінальнай справе, у ізалятары чакаюць суда. 

І чакаць яго можна доўга, як сведчыць, напрыклад, гісторыя Ales Pushkin, з якім рэжым не ведае што рабіць. 30 сакавіка будзе роўна год як яго ўтрымліваюць у закладніках. І толькі ў сакавіку прайшло першае паседжанне, на якім Алесь выступіў з яскравым стэнд-апам. Сярод іншага ён сказаў, што гатовы да незаконнага прысуду 12 год турмы і парадаваўся, што пракурор кажа па-расійску, бо зусім была б ганьба, калі б яго судзілі па-беларуску.

Таксама судзяць блогера Vlad Savinn, ён калісці рабіў на ОНТ рэаліці-шоў, а ў 2020-м актыўна ўключыўся ў пратэсты. Чалавек амаль год правёў за кратамі ў чаканні суда, 30 сакавіка павінны вынесці прысуд, пагражае да 8 год. 

Такіх гісторый толькі сярод культурных дзеячаў — сотні. (Дам спасылку ў каментах на старонку «Культура пад арыштам», якую мы пастаянна абнаўляем)

З аднаго боку хочацца проста крычаць ад бяссілля. А з другога — ёсць абсалютна яснае разуменне, як наблізіць гэты дзень. Дзень Іх Волі. 

Так, лістамі. Так, ахваряваннямі. Так, словамі падтрымкі для родных.
Але ёсць яшчэ другі ўзровень падтрымкі. І мне акурат Зміцер Дашкевіч тут абавязкова паставіць лайк, як выйдзе. 

Гаварыце па-беларуску — пра сябе, нясмела, з сябрамі і роднымі, а потым паўсюль і з усімі, ва ўвесь голас. І каб вашы дзеткі мелі першую родную — беларускую. А далей — хоць рускую, хоць кітайскую. 

Вывучайце сваё! Класічныя тэксты на Knihi com і Białoruska Biblioteka Kamunikat, навіны на Н**а Н8ва і Р**ыё С***ода, песні на Tuzinfm.by, курсы на «Мовананова»... Ёсць у сеціве прастора, якую і жыцця не хопіць, каб зведаць. 

І спасылкі на гэтыя ўсе грунтоўныя рэсурсы павінны дапамагчы нам ва ўмацаванні Нашага падмурку, які чужынцы не здолеюць зруйнаваць».

38.jpg
На фота: Ян і Сяргей Будкіны, 16.08.2020, Мінск

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пасля допыту выйшлі галоўрэд і бухгалтарка «Беларусаў і рынку»

Галоўны рэдактар газеты «Беларусы і рынак» Андрэй Александровіч выйшаў з КДБ пасля допыту. Ён пад падпіскай аб неразгалошванні....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прадавачку «Кнігаўкі» асудзілі на 13 сутак арышту за «дробнае хуліганства»

Насту Карнацкую, якую затрымалі разам з выдаўцом Андрэем Янушкевічам 16 траўня падчас візіту сілавікоў у кнігарню...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву». Новы рэліз праекта «Малус» пісьменніка Кірыла Стаселькі

З’явіўся новы рэліз праекта «Малус» — серыі мастацкіх падкаст пастановак па літаратурных тэкстах пісьменніка Стаселька...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Затрыманыя дырэктар і бухгалтарка газеты «Беларусы і рынак»

Раніцай 18 траўня КДБ затрыманыя дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых і бухгалтарка выдання Юлія...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Пасля допыту выйшлі галоўрэд і бухгалтарка «Беларусаў і рынку»
    Грамадства
    Прадавачку «Кнігаўкі» асудзілі на 13 сутак арышту за «дробнае хуліганства»
    Літаратура
    «Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву». Новы рэліз праекта «Малус» пісьменніка Кірыла Стаселькі
    Грамадства
    Затрыманыя дырэктар і бухгалтарка газеты «Беларусы і рынак»
    Культура Грамадства Музыка
    Песні Аляксандра Кулінковіча па-беларуску. Падборка да дня народзінаў музыкі
    Грамадства Музыка Літаратура
    «Легенда гарадзенскага панк-року, арганізатар сапраўднага музычнага фэсту, стваральнік арыгінальнага выдавецтва». Музыка Алесь Дзянісаў пра выдаўца Андрэя Янушкевіча
    Грамадства Літаратура
    Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» прызнаны экстрэмісцкім
    Грамадства
    У Гродне з’явіцца скульптура «Генерал Карбышаў у глыбе лёду». Яе ўсталююць у СШ № 15
    Грамадства Літаратура
    Беларускі кашмар і літаратурныя сны Франца Кафкі. Новы ролік ад Андрэя Хадановіча
    Музыка Беларусы свету
    Чарговая адмена канцэрту «Би-2» у Расіі. Цяпер у Піцеры
    Грамадства
    Падлеткі vs.сістэма. Як супрацьстаяць адміністрацыйнаму свавольству ў школе
    Грамадства
    Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    Гісторыя Літаратура
    Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі
    Музыка
    «Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару
    Грамадства Грамадскі сектар
    Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе

Афіша

  • 18.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Канцэрт да 50-годдзя Аляксандра Кулінковіча ў Варшаве

  • 18.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 18.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 18.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 18.05 — 30.05Віртуальная выстава "КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці"
  • 18.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 18.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 18.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    • Ад улад нават вянка не было…
    • «У мяне толькі адна радзіма, і гэта Украіна». Ці проста быць украінкай у Расіі
    • Васіль Быкаў: «Я лічу нацыяналізм выратавальнай ідэалогіяй»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM