Ад сёння брашура «Я, аўтар… альбо Усё, што трэба ведаць аўтару пра аўтарскае права ў Беларусі», падрыхтаваная юрысткансультантам Вольгай Сямашка і выдадзеная ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» у «Кнігазборы», даступная ў фармаце .pdf на нашым сайце для свабоднага спампоўвання. Далучайцеся!
Кніга складаецца з дзевяці раздзелаў, дзе ў займальнай форме і з яркімі ілюстрацыямі разгледжаны сістэмы маральных і маёмасных правоў аўтараў, распавядаецца, якія творы падлягаюць ахове, а якія не.
Кожны ахвотны можа даведацца, як адбываецца перадача аўтарскіх правоў, на які час яны дзейнічаюць і ўрэшце — як абараніць свой твор ад неправамернага выкарыстання іншым чалавекам.
У дадатках да кнігі змешчаны адрасы і тэлефоны ўстаноў, якія займаюцца абаронай аўтараў, а таксама пералік кніг і заканадаўчых актаў, дзе можна здабыць больш поўную і падрабязную інфармацыю па тэме.