• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.12.2016 | Літаратура

Дэкадансны “Дагератып” Рублеўскай выйдзе ў пачатку года

Калі хто не сцярпеў і спакусіўся на твор у электронным выглядзе – шчырыя спачуванні. А хто не, то сцеражыцеся, спойлеры! Дзеянне адбываецца ў дзвюх эпохах паралельна: за нашым часам і ў ХІХ стагоддзі, пярэварацень пакахае тэрарыстку, а нехта памрэ.

Літаратурныя піраты (так, у Беларусі такія ёсць) на свой лад прадстаўляюць на сайтах твор, змяняюць паслядоўнасць частак ці ўвогуле іх прыбіраюць. Таму папяровы варыянт нарэшце навядзе ў блытаніне парадак. На яго, дарэчы, збіраюць талакой, і фундатары атрымаюць асобнікі да пачатку продажу. Пра гэта гутарылі на прэзентацыі другой часткі кнігі Людмілы Рублеўскай “Рыцары і Дамы Беларусі” 21 снежня ў “Акадэмкнізе”.

Пісьменніца адзначыла, што сама аматарка цёмных і містычных гісторый, якія так прыемна чытаць зімовымі вечарамі. То і не дзіва, бо спадарыня піша свае творы пераважна ноччу. “Цяпер мы можам толькі марыць пра тыя ўмовы і часы, калі працаваў Караткевіч”, — прызналася яна. Дарэчы, што пісьменніцу часцяком параўноўваюць з класікам, яна лічыць невыпадковым: “Ён усіх нас выхаваў. І я намагаюся стварыць Беларусь, у якой хочацца жыць. Так, у герояў складаныя лёсы, але імі можна захапляцца”. Праўда, браць за герояў выбітных асоб мінулага Рублеўская баіцца, раптам хто з гісторыкаў знойдзе недакладнасць.

Затое ў сваіх зборніках эсэ “Рыцары і Дамы Беларусі” Людміла Рублеўская раскрывае і нечаканыя гісторыі знакамітых людзей, і дзіўныя факты пра людзей амаль невядомых. “Гэта такі цікавы дэтэктыў. Бярэш адзін факт, ён вядзе да іншага, пачынае разгортвацца гісторыя. Але цалкам верыць ім нельга, бо факты ілгуць”, — адзначыла пісьменніца.

Наведніца прэзентацыі запыталася, ці не рана яе васьмігадовая дачка ўзялася за прыгоды Вырвіча. На што аўтарка распавяла, як у дзяцінстве адолела падручнік па філасофіі і бянтэжыла ведамі настаўнікаў. Пра лёс Пранціша нічога новага даведацца не выпала. Праз варыятыўнасць канчаткаў папярэдняй кнігі пакуль складана прадказаць, што будзе далей і якую нітку падзей возьмецца распрацоўваць пісьменніца. І хоць Рублеўская схіляецца да канцоўкі, дзе Вырвіч не сямейнік, наступная кніга яшчэ не саспела. Так што надзея ёсць.

Закранулі і славуты танк у Слуцку і дапушчэнні ў гістарычных раманах. “У той час былі такія эксперыменты па стварэнні паравых рухавікоў. У Францыі адзін навуковец паспрабаваў перавесці артылерыю вось на гэтыя паравыя рухавікі. Калі ў Беларусь прыязджалі найлепшыя еўрапейскія мастакі, то чаму б не прывесці такое вынаходніцтва. Канечне, з урокам гісторыі па маёй кнізе я б пасцераглася. Але тут самае галоўнае — зацікавіць гэтай гісторыяй. Мне падаецца, што танк тут сваю добрую ролю адыгрывае”, — мяркуе Рублеўская.

Са сваіх падарожжаў па краіне яна распавяла: “Калі школьнікам кажуць, што да іх прыйдзе беларускі пісьменнік, малыя дзівяцца: “А яны што, яшчэ жывыя?” А я ім адказваю: “Так, жывыя, і ёсць такія, хто не піша пра вайну”.

Літаратарка прызналася, што наперадзе ў беларускіх пісьменнікаў яшчэ багата працы па белетрызацыі гістарычных дзеячаў і з’яваў, аднак руплівая праца ідзе: “Адна з фішак беларускай літаратуры — гэта гістарычная тэматыка. Аднак за мяжой, у той жа Польшчы, перыяд рамантызму ўжо адпрацаваны, створаныя гістарычныя міфы ў нацыянальнай літаратуры ХІХ стагоддзя. Як і ў чэшскай літаратуры. Тады пагалоўна заклікалі вывучаць фальклор і пісаць на гістарычныя тэмы. А ў нас гэты пласт яшчэ не напрацаваны”.

Марыя Грыц

Глядзіце таксама:

Урывак з рамана Людмілы Рублеўскай “Дагератып”

“Папяровая кніга – гэта канон”. Інтэрвію з пісьменніцай Людмілай Рублеўскай

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам

Старшы аналітык «Цэнтра новых ідэй» і экс-дыпламат Павел Мацукевіч піша ў выданні "Новы час" пра рэпатрыяцыю нацыянальных...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип