• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.12.2016 | Літаратура

Загадкавае фотаатэлье ў беларускім мястэчку

«Як усё, што змяняе жыццё, гэтыя асобы з’явіліся проста і нечакана.» – Урывак з новага твора Людмілы Рублеўскай.

Зараз на платформе праектаў Talaka.by ідзе збор сродкаў на выданне новага гісторыка-прыгодніцкага рамана Людмілы Рублеўскай “Дагератып”. Аўтарка стварыла дэкадансны твор, калі дзеянне плаўна перацякае з сучаснасці ў гістарычнае мінулае, прытым два зрэзы ў часе непарыўна звязаныя між сабою.

Гісторыя, апісаная ў рамане, пачынаецца ў нашу эпоху: малады біёлаг Гальяш рыхтуецца з’язджаць за мяжу, але, разбіраючы рэчы ў дзедавай кватэры, знаходзіць стары дзённік… Перад чытачом паўстаюць загадкавыя падзеі канца XIX стагоддзя. Уладальнікі фотастудыі ў правінцыйным беларускім мястэчку, прыгажуня Багуслава і яе бацька Варакса Ніхель, якія спецыялізуюцца на партрэтах post mortem – здымках нябожчыкаў, вымушаныя адправіцца ў экспедыцыю, каб зафіксаваць неверагодную этнаграфічную калекцыю ў глухім і злавесным маёнтку Жухавічы… Далей пачынаюцца папросту неверагодныя, містычныя падзеі.

Усё новае ў гэтым свеце здавалася падазроным.

Таму навіной, трохі небяспечнай і амаль неверагоднай, сталася ў мястэчку N фотаатэлье пана Вараксы Ніхеля і ягонай дачкі Багуславы.

Як усё, што змяняе жыццё, гэтыя асобы з’явіліся проста і нечакана.

Прыехаў, валюхаючыся, заляпаны гразёй экіпаж, нагружаны абцерханымі куфрамі. На мокрую брукаванку ступіў спадар у светла-шэрым касцюме-тройцы, капелюшы і круглых акулярах у тонкай жалезнай аправе. Падкруціў акуратныя пасівелыя вусы, ацаніў краявіды Наўя і тэатральна развёў рукамі:

– Натуральнасць і шчырасць! Я проста прагну адлюстраваць гэтыя рамантычныя лужыны і платы, хлявы і хлебадайныя лаўкі з дапамогай свайго апарату! Сусветная гісторыя не даруе, калі я гэтага не зраблю, таму мы застаемся, дарагая мая Багута!

(…)

Так у мястэчка на берагах звілістай рачулкі Наўкі, якая ніколі не гайдала на сваіх кволых хвалях ні ганарыстую купецкую ладдзю, ні баявы карабель з каляровым ветразем, прыйшоў Вялікі Прагрэс у выглядзе фатаграфічнага мастацтва.

Не тое, каб месцічы не бачылі ніколі фотакартак – але былі яны справай дарагой, загадкавай, мала каму дасяжнай. У сем’ях мясцовай арыстакратыі побач з фамільным посудам захоўваліся даўнейшыя дагератыпы – срэбныя пласцінкі з цьмянымі выявамі бацькоў і дзядуляў. А фотакарткі на шчыльным кардоне, з віньеткамі і абрэзанымі зубчыкамі краямі мелі толькі тыя, хто выязджаў у Вільню, Варшаву, Менск ці Санкт-Пецярбург.

Ці трэба казаць, што напачатку пазычаць сваё аблічча таемнаму дэману з чорнай скрынкі пана Ніхеля баяліся нават прагрэсіўныя насельнікі горада N. У кожнага ў памяці сядзелі аповеды пра скрадзены след і праткнуты спіцай адбітак у лужыне.

Але паступова ў двухпавярховы зялёны будынак насупраць пажарнай часткі, у дзверы пад шыльдай “Фотаатэлье. Пан Ніхель і К*” завітвала ўсё больш месцічаў. Найчасцей замаўлялі сямейныя партрэты – з іх напружана пазіралі чапурыстыя матроны ў капотах і каптурах, мужчыны ў пінжаках і кашулях з накрухмаленымі каўнерамі, дзеці ў гімназічнай форме. Ну і, вядома, маладажоны, гордыя той светлай прышласцю, якой яшчэ не займелі і наўрад будуць мець – круглатварыя нявесты ў карункавых капелюшах, жаніхі з вялікімі далонямі ў цесных пальчатках, цяжкімі сківіцамі і глыбока пасаджанымі вачыма, здрадліва блакітнымі, як тутэйшае неба.

Пасля таго, як пана Ніхеля запрасілі ўвекавечыць гарадскую раду на чале з бурмістрам на фоне грандыёзнай будоўлі заводу па апрацоўцы драўніны па нямецкай тэхналогіі – адкрыццё таго заводу ў хуткім часе мусіла праславіць мястэчка N на ўсю імперыю, – паставіць на сервант фотаздымак з уласным абліччам стала не менш ганарова, чым выпісваць газету.

Сям’я Ніхеляў заняла ў горадзе прыблізна такое месца, як у афрыканскім племені ведзьмакі. Ніхто не спрабаваў іх закідаць камянямі, але запрасіць на гарбату ці папрасіць адрас краўца, які так зграбна пашыў касцюм пана Вараксы Ніхеля, нікому б у галаву не прыйшло. Ну хіба суседу-краўцу Навуму Гурэвічу, у якога шылі касцюмы і паліто нават бургамістр і паліцмайстар. Але ж гэта пан Гурэвіч, які нават пані бурмістрыху можа змусіць чакаць у чарзе, пакуль здымае мерку з булачніцы Манькі, бо вакол булачніцы, як вядома, за хвілю не абыдзеш.

Некаторыя асабліва нервовыя паненкі ўскрыквалі і страчвалі прытомнасць ад выбуху магнэзіі, якім суправаджаўся кожны здымак. Праўда, гэтак жа яны рэагавалі на магнетычныя сеансы італьянскага гастралёра, прыхільніка вучэння Месмера, спірытычныя сеансы таўсманнай егіпецкай жрыцы праездам з Мелітопаля, а таксама на навальніцы, гарматныя стрэлы ў дзень тэзаімяніцтва ягонай імператарскай вялікасці і ўсмешку маладога чарнавусага і буйначубага пана Адальфа Мянчынскага.

Менавіта з-за такога стаўлення, якое рабіла прыхадняў з фотакамерай адначасова і выбранцамі, і ізгоямі, ніхто асабліва не абураўся недзявочымі паводзінамі панны Багуславы, якая дапамагала бацьку ў ягонай таямнічай справе звыкла і спрытна, а часам бацька перадавяраў ёй увесь працэс. А як Ніхелі ў пакоі без вокнаў з дапамогай смярдзючых рэактываў, хімікаліяў ды варажбы пераносілі адбіткі са шкляных бром-жэлацінавых пласцінаў на паперу, добрапрыстойныя месцічы нават ведаць не хацелі. Хіба што непаўналетнія насельнікі горада N распавядалі адзін аднаму страшныя гісторыі пра свае вылазкі ў пракляты дом – у гісторыях абавязкова прысутнічалі безгаловыя прывіды і зачараваныя скарбы, ды бедная ўдава Параска, якая зарабляла сабе на жыццё прыслугоўваннем ды самую крышку шаптаннем на ваду, распавядала пра пякельны смурод, які даносіўся з сутарэнняў фатаграфічнага дому. Да таго ж часцяком у тонкіх пальцах панны Багуславы бачылі і такі д’ябальскі прадмет, як тонкія доўгія цыгарэткі – дагэтуль у горадзе толькі старая пані судзейская курыла, праўда, не цыгарэты, а люльку з чорнага дрэва, што засталася ў спадчыну ад нябожчыка-мужа.

Усё мужчынскае насельніцтва горада N пагаджалася, што фатаграфічная паненка прыгожая. Але й пасля трох куфляў добрага піва з Ёселевай карчмы ніхто, нават пан Адальф Мянчынскі, не наважыўся б падысці да панны Ніхель з куртуазнымі намерамі.

Асабліва калі яна прагульвалася па мясцовых могілках…

Дакраніцеся да стварэння аднаго з галоўных кніжных бэстсэлераў Беларусі 2017 года!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    Грамадства
    У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    Культура
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Афіша

  • 04.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі

  • 04.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 04.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 04.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 04.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 04.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 04.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі
  • 05.10 — 09.11LAZARET. Персанальная выстава Цемры ў Празе

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип