“Для Беларусі лёс ахвярую…”

ak_15

Пад такой назвай 23 траўня прайшоў сольны канцэрт Эдуарда Акуліна ў мястэчку Дварэц на Дзятлаўшчыне.

Імпрэза адбывалася ў актавай зале Дварцоўскай сярэдняй школы і сабрала вялікую колькасць прыхільнікаў сучаснай беларускай паэзіі і песні.

ak_26

“Выступаючы ў Дварцы, першы раз у жыцці адчуў сябе “прыдворным” бардам. І мне ў гэткай іпастасі было вельмі камфортна. Бо з вучнямі Дварцоўскай школы, і найперш з удзельнікамі гістарычна-патрыятычнага клубу “Спадчына” нас аб’яднала любоў да Беларусі. На нейкі час мне нават здалося, што я трапіў у краіну-браначку з паэтычных мрояў Максіма Багдановіча – столькі любові і пяшчоты да роднага слова і бацькоўскай зямлі было ў сэрцах маіх новых дварцоўскіх сяброў…” – падзяліўся ўражаннямі ад вандроўкі Эдуард Акулін.

Канцэрт адбыўся пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: