Распачаўся адбор на адукацыйны праект для падлеткаў United World Colleges

UWC шукае маладых актыўных беларусаў і беларусак, якія хочуць змяняць свет і нашу краіну да лепшага!


map2.jpg

Праграма навучання па сістэме International Baccalaureate доўжыцца 2 гады, пачатак навучання ў верасні 2022.

На конкурс могуць падацца кандыдаты, якія нарадзіліся ў жніўні 2004 – верасні 2006.

Удзельнікі могуць знаходзіцца на розных ступенях адукацыі: 9 –11 клас, сярэдне-спецыяльная навучальная ўстанова, ці часовы перарыў ад школы (gap year). Калі вы нарадзіліся пазней, запрашаем падавацца ў наступным годзе.

Фіналісты атрымоўваюць стыпендыі на навучанне.

Калі гэта пра Вашых вучняў ці асабістых дзяцей, няхай запаўняюць заяўку па спасылцы.

Дэдлайн: 15 студзеня 2022