У Варшаве прайшло шэсце ў гонар Дня Волі (фота)

У польскай сталіцы 26 сакавіка працягнулася святкаванне Дня Волі.


2022-03-26_Варшава_А. Ляшкевіч_0028.jpg

Мерапрыемства распачалося мітынгам на плошчы Канстытуцыі. Прамаўлялі актывісты і палітыкі. 

2022-03-26_Варшава_А. Ляшкевіч_0061.jpg

Падчас выступу Святланы Ціханоўскай вызірнула сонца. Нягледзячы на пахмурнае надвор'е сабралася некалькі тысяч беларусаў. 

2022-03-26_Варшава_А. Ляшкевіч_0129.jpg

Лунала таксама шмат украінскіх сцягоў, чулася ў натоўпе і польская мова.

2022-03-26_Варшава_А. Ляшкевіч_0112.jpg

Пасля мітынгу калона рушыла да амбасады Украіны, каб выказаць падтрымку народу, які змагаецца за сваю і нашу свабоду. 

2022-03-26_Варшава_А. Ляшкевіч_0134.jpg

Гралі дудары, сабралася група бубначоў. Мерапрыемства скончылася ля расійскай амабасады.

 

Алена Ляшкевіч, budzma.org