• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.04.2023 | Грамадства Гісторыя

Гістарычны будынак «Дом афіцэраў» у Гродне нарэшце выкупілі на таргах

Праз амаль 8 гадоў будынак па вуліцы Ажэшкі, 30 у Гродне, больш вядомы як Дом афіцэраў, быў усё ж такі набыты на таргах. Доўгачаканы аўкцыён, які адбыўся ў пятніцу, 28 красавіка, пачынаўся ўсяго са 148 рублёў, а скончыўся шасцізначнай сумай, паведамляе «Вячэрні Гродна».


dom_oficerov_bunker_01.jpg

Дом афіцэраў не маглі прадаць з 2015 года

Упершыню будынак на вуліцы Ажэшкі, 30 выставілі на таргі ў лістападзе 2015 года пачатковым коштам 5,15 млн дэнамінаваных рублёў (на той момант 2,96 млн даляраў).

Яго спрабавалі прадаць нават на электронных таргах, але беспаспяхова. Праз пару гадоў пачатковы цэннік скарачаецца на 80% і складае ўжо 1,26 млн рублёў. Апошнія таргі па продажы Дома былі прызначаныя на люты мінулага года з пачатковым цэннікам у 773 тысячы 653 рублёў. Аднак і яны не адбыліся.

Таму ў пачатку гэтага года ў Гродзенскім гарвыканкаме было прынята рашэнне прадаваць будынак па самай мінімальнай цане, як гэта дазваляе заканадаўства, — за адну базавую.

Чарговы аўкцыён быў прызначаны на 28 красавіка. Стартавы кошт быў роўны 148 рублям або 4 базавым велічыням. На таргі зарэгістравалася адразу чатыры ўдзельнікі.

У ходзе напружанага супрацьстаяння выніковы цэннік спыніўся на адзнацы роўна ў 239 тысяч рублёў. Гэта значыць сума продажу вырасла больш чым у 1600 разоў!

Хто выкупіў Дом афіцэраў?

Пераможцам апынулася будаўнічая кампанія з Брэста «Палессежылбуд». Дадзеная фірма ўжо мае ў горадзе шэраг праектаў — у прыватнасці, неўзабаве пачне рэканструкцыю двух казармаў на Шчорса, 2 і 4.

— На гэты момант мы не можам сказаць, што менавіта з’явіцца ў будынку пасля рэканструкцыі. Будзе распрацаваны праект, які ўлічвае і гістарычную спадчыну дадзенай пабудовы, і тыя патрабаванні, што прапісаны ва ўмовах таргоў. Калі казаць пашырана, то там можа быць усё, акрамя жылля і вытворчасці, — растлумачылі новыя ўласнікі.

Умовы дазваляюць перарабіць Дом у будынак грамадска-дзелавога прызначэння. Гэта азначае, што там можа з’явіцца забаўляльны цэнтр, гасцініца, гандлёвыя плошчы, офісы, грамадскае харчаванне і многае іншае.

— Мы вельмі задаволеныя пакупкай, нам падабаецца брацца за складаныя праекты, тым больш якія маюць такую багатую гісторыю. Мы разумеем, што Дом афіцэраў — знакавы для вашага горада аб’ект, размешчаны ў самым цэнтры, так што мы пастараемся ўдыхнуць у яго новае жыццё, не разгубіўшы яго гістарычнага шарму, — рэзюмавалі бізнесмены.

Савецкую частку трэба знесці

Яшчэ адзін важны нюанс, які тычыцца лёсу Дома, — гэта яго частковы знос. Ва ўмовах прапісалі, што старую савецкую прыбудову 1973 года неабходна будзе знесці.

Ажыццявіць дэмантаж неабходна будзе ў тэрміны, прадугледжаныя праектнай дакументацыяй, але не пазней за паўгода з моманту яе зацвярджэння. Сам жа праект інвестар абавязаны будзе распрацаваць на працягу аднаго года з моманту заключэння дагавора куплі-продажу.

Пасля зносу неабходна будзе пачаць рэканструкцыю асноўнага будынка, пабудаванага ў міжваенны перыяд (яны з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю). Тэрміны рэканструкцыі будуць прапісаны ў праекце, аднак ажыццявіць яе трэба будзе не больш чым за 4 гады пасля падпісання дамовы.

Акрамя таго, пакупніку будзе забаронена перапрадаваць будынак да выканання ім усіх умоў, прапісаных у дамове куплі-продажу. На дадзены момант агульная плошча будынка складае звыш 5 тысяч кв. метраў. Там да гэтага часу знаходзяцца некалькі арандатараў, аднак яны абавязаны будуць з’ехаць (гэта прапісана ў дагаворах арэнды).

У пачатку 1920-х гг.зямельны ўчастак, дзе цяпер знаходзіцца Дом афіцэраў, быў уласнасцю польскага Дзяржбанка. Першы камень у падмурак будучага «Doma Strzelca» ў стылі польскага канструктывізму ў 1930 годзе заклаў тагачасны прэзідэнт Польшчы.

У будынку павінна было размясціцца сховішча на 550 чалавек. У 1965 годзе было прынята рашэнне аб зносе некаторых будынкаў у акрузе і прыбудове да Дома афіцэраў канцэртнай залы на 800 чалавек. Яго ўзвялі да 1973 годзе. Доўгі час ён з’яўляўся галоўнай канцэртнай пляцоўкай у Гродне з самай вялікай сцэнай у горадзе.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вызначыліся лаўрэаты Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі

23 верасня прайшоў другі дзень работы Кангрэса, паведамляе Наша ніва. Акрамя працы ў секцыях і «круглых сталах», адбыліся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры

З 1 па 8 кастрычніка пад слоганам «Разам — лепей» ва Уроцлаве адбудзецца ХІ Фестываль Незалежнай Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі

У Беларусі шмат цікавых мясцін, якія прыцягваюць турыстаў сваёй містычнай энергетыкай, дзеліцца Palatno Media. Расказваем...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі

23 верасня 1771 году ў бітве пад мястэчкам Сталовічы, як аказалася, вырашаўся лёс Рэчы Паспалітай. Тады яшчэ ніхто...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Вызначыліся лаўрэаты Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Вандруем разам
    Вандруем па Магілёўшчыне: што паглядзець у Мсціславе
    Грамадства Замежжа
    У Гданьску праходзіць 11 Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі
    Гісторыя
    Як Альгерд і Кейстут стварылі братэрскі хаўрус? Тлумачыць у відэа прафесар Алесь Краўцэвіч
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Афіша

  • 24.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 24.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 24.09МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ Ў ГДАНЬСКУ
  • 24.09Дранік-фэст у Суле
  • 24.09Фэст беларускай супольнасці BelFEST у Філадэльфіі
  • 24.09Квэст у чыгуначным музеі ў Брэсце
  • 24.09Лекцыя Ксеніі Тырсікавай «Digital Art: што гэта і дзе яго глядзець» у Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип