Дом-музей I з'езда РСДРП у Мінску змяніў колер. Будынак пачалі рамантаваць

14.08.2022 Культура

Дом-музей Першага з’езда РСДРП, які знаходзіцца недалёка ад Парка Горкага, мінчане прывыклі бачыць зялёным. На днях смарагдавая фарба на сценах будынка знікла. Агенцтва «Мінск-Навіны» даведалася, што адбываецца.


IMG_20220812_150918-900x675.jpg

У музеі пачаўся рамонт. Як растлумачыў загадчык філіяла Сяргей Рэчкін, традыцыйны зялёны колер будынку неўзабаве вернуць: ужо ў верасні ён зноў набудзе звыклы знешні выгляд. Падчас рамонту таксама адновяць дэкаратыўныя элементы канца XIX стагоддзя.

IMG_20220812_151314-900x675.jpg

IMG_20220812_151238-900x675.jpg

Дом-музей I з’езда РСДРП на беразе Свіслачы — адзін з найстарэйшых музеяў Мінска, ён унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей як помнік гісторыі. У 1898 годзе ў гэтым будынку была заснавана Расійская сацыял-дэмакратычная працоўная партыя.