Арт-рэзідэнцыя «Дом Творцаў» адкрывае новы набор

У гэты раз удзельнікі збяруцца на Беласточчыне, каб працаваць над сумесным мастацкім праектам, паведамляе тэлеграм-канал @domtvorcau.


373.jpg

 
Запрашаюць далучыцца мастакоў (жывапісцаў, графікаў, перформераў і г.д.).

Планаваны тэрмін рэзідэнцыі — з 7 па 23 ліпеня 2023 (тэрмін можа быць перагледжаны з боку арганізатараў).


Апошні дзень прыёму заявак: 30.06.2023 (пятніца) уключна.

Дадзены праект з’яўляецца перш за ўсё падтрымкай і псіхалагічнай рэабілітацыяй творчых асоб з Беларусі (у тым ліку, якія выехалі за мяжу). Арганізатары забяспечваюць удзельнікам бясплатнае пражыванне на час рэзідэнцыі (для ўдзельнікаў не з Беластока), праграму і актыўнасці, пакрываюць выдаткі на праезд да/з месца рэзідэнцыі і харчаванне.

Форма заяўкі тут.

Праект рэалізуецца супольна з фундацыяй Tutaka.

Пытанні можна дасылаць на пошту: domtvorcau@gmail.com.