• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.10.2016 | Замежжа Адукацыя

Донары Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта заклікалі першакурснікаў да вызвалення ад догмаў мыслення

3 кастрычніка каля 200 першакурснікаў бакалаўрскіх і магістарскіх праграм, а таксама прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) прынялі ўдзел у Цырымоніі адкрыцця 2016/17 навучальнага года.

2016_10_03_mokslo-metu-pradzia_mindaugo-mikuleno-nuotr-8

«Абіраючы ЕГУ, вы абіраеце пэўныя каштоўнасці. Універсітэт не толькі прадастаўляе кампетэнцыі і веды ў галіне вашай спецыялізацыі, але і заахвочвае да крытычнага мыслення, актыўнай акадэмічнай дыскусіі і павагі да меркаванняў іншых», – такімі словамі павітаў першакурснікаў і прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці выконваючы абавязкі Рэктара ЕГУ Ёрген Ёргенсэн.

12-ы навучальны год у Вільні акадэмічная супольнасць ЕГУ сустракае пад кіраўніцтвам былога Дырэктара адміністрацыі Універсітэта Орхуса, а зараз выконваючага абавязкі Рэктара ЕГУ Ё. Ёргенсэна. Падчас адкрыцця ўрачыстай цырымоніі Прэзідэнт ЕГУ акадэмік Анатоль Міхайлаў прадставіў сп-ра Ёргенсэна супольнасці ЕГУ і адзначыў значны досвед новага в.а. Рэктара ў адміністратыўнай і кіраўнічай працы ў Даніі ды на міжнародным узроўні: «Я ўпэўнены, что досвед сп-ра Ёргенсэна будзе надзвычай карысным для далейшага развіцця нашага праекта».

Павіншаваць першакурснікаў і іх бацькоў прыехалі ганаровыя госці і кіраўніцтва ўніверсітэта. Віцэ-міністр замежных спраў Літвы Нерыс Германас запэўніў, што супольнасць ЕГУ можа разлічваць на працяг падтрымкі гэтага істотнага акадэмічнага праекта з боку літоўскай дзяржавы і падкрэсліў: «ЕГУ – эта беларускі ўніверсітэт, місія якога – выхаваць будучых лідараў, творчых і адказных асоб, здольных думаць крытычна, а таксама ўмацоўваць стасункі паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. Мы аказваем усебаковую падтрымку ўніверсітэту і заклікаем замежных донараў рабіць тое ж самае». Па словах чальца Сейма Літвы і заснавальніцы Цэнтра жаночых даследванняў Віленскага ўніверсітэта праф. Марыі Аўшрыне Павілёнене: «Сёння ЕГУ адкрыты для тых, хто ўсведамляе сваю ідэнтычнасць не толькі ў нацыянальных межах, але і ў агульнаеўрапейскіх і глабальных маштабах. Адукацыя – найлепшы шлях да міжнароднага супрацоўніцтва. Я жадаю студэнтам далейшага асабістага развіцця і пазбаўлення ад догм мыслення».

Падчас цырымоніі адбылося ўручэнне ўзнагароды «Выбітнаму выпускніку ЕГУ». У 2016 г. лаўрэатам ужо 4-ай такой узнагароды стаў выпускнік бакалаўрскай праграмы «Культурная спадчына і турызм» 2011 года Ягор Захарка, які з’яўляецца арганізатарам першага і найбольш паспяховага ў Беларусі прыватнага музычнага фестываля Mirum Music Festival у мястэчку Мір. У прывітальным звароце да студэнтаў Ягор пажадаў акадэмічных поспехаў і ўпэўненасці ў своіх сілах: «9 год таму я быў на вашым месцы і магу запэўніць, што ЕГУ – гэта той выбар, дзякуючы якому вы здолееце самастойнаі стварыць уласнае працоўнае месца. Сёння ў Беларусі шматлікія выпускнікі ЕГУ займаюцца неверагодна захапляльнымі творчымі праектамі», – зазначыў выпускнік.

Звяртаючыся да першакурснікаў, старшыня Сената ЕГУ прафесар-эмерыт Рыгор Мінянкоў выказаў надзею, што студэнты будуць актыўна ўцягнутыя ў акадэмічнае жыццё і кіраванне ўніверсітэтам, і звярнуў увагу на тое, што новы 2016/17 навучальны год у ЕГУ будзе адметны з нагоды ўвядзення ў навучальны план унікальнай мадэлі Агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі, якая распрацоўвалася ў ЕГУ на працягу 2014-2016 гг. пры ўдзеле 25 экспертаў у галіне вышэйшай адукацыі. Адразу пасля цырымоніі студэнты ЕГУ прынялі ўдзел ва ўводнай лекцыі па курсе «Мова і мысленне» у межах Агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі.

ЕГУ пачынае навучальны год з 17,4% ростам колькасці першакурснікаў, у параўнанні з мінулым годам. 230 з паступіўшых студэнтаў з’яўляюцца грамадзянамі ці сталымі рэзідэнтамі Беларусі, а 69,1% з іх пачнуць навучанне ў ЕГУ на бясплатнай аснове ці са зніжкай. Адметнай рысай Прыёмнай кампаніі 2016 года стала магчымасць паступлення ў межах дадатковага набора, а таксама высокі ўзровень акадэмічнай падрыхтоўкі абітурыентаў.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип