Беларускія дранікі стануць гісторыка-культурнай каштоўнасцю, піша «Новы Час».
Навукова-метадычны савет пры Міністэрстве культуры падтрымаў прапанову аб прысваенні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыйным беларускім стравам з цёртай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны, бабка).
Рашэнне міністэрства аб уключэнні страў у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей будзе прынята ў бліжэйшы час.
Па ініцыятыве Мінкульта традыцыя гатавання страў з цёртай бульбы была вывучаная і зафіксаваная на ўсёй тэрыторыі Беларусі, сабрана 235 народных рэцэптаў.
Чытайце яшчэ:
Традыцыйная «бабка» з печы. Гатуем разам з «Будзьма!»