Дранікі і іншыя стравы з цёртай бульбы ўнясуць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі

Беларускія дранікі стануць гісторыка-культурнай каштоўнасцю, піша «Новы Час».


178.jpg

Навукова-метадычны савет пры Міністэрстве культуры падтрымаў прапанову аб прысваенні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыйным беларускім стравам з цёртай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны, бабка).

Рашэнне міністэрства аб уключэнні страў у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей будзе прынята ў бліжэйшы час.

Па ініцыятыве Мінкульта традыцыя гатавання страў з цёртай бульбы была вывучаная і зафіксаваная на ўсёй тэрыторыі Беларусі, сабрана 235 народных рэцэптаў.

Чытайце яшчэ:

Традыцыйная «бабка» з печы. Гатуем разам з «Будзьма!»