Маленькая беларуска, якая падарыла свой дрон украінскаму войску, стала гераіняй сюжэта ўкраінскага тэлеканала ТСН

12-гадовая беларуска Вара, якая падарыла свой дрон украінскаму войску і напісала шчымлівы ліст, стала гераіняй сюжэта ўкраінскага тэлеканала ТСН, піша @BelarusWithUkraine.


13.jpg

Дзяўчынка разам з бацькамі цяпер жыве ў Чэхіі, куды сям’я пераехала ў 2015 годзе, вучыцца ўшколе, захапляецца вязаннем і марыць стаць стаматолагам. А яшчэ — вельмі шкадуе ўсіх украінцаў, якія цяпер перажываюць вайну. Перажывае і за сваю родную Беларусь.

Падрабязней пра Вару і яе бацькоў, а таксама лёс дрона можна паглядзець тут.