Выйшла другая частка фільма па гісторыі народнага адзення Беларусі

На Youtube-канале Tradycyja выйшла другая частка фільма пра беларускі традыцыйны строй.


У другой частцы ўводнай лекцыі даследчыца традыцыйнага строю — Аляксандра Мятлеўская распавядае пра адрозненне святочнага і паўсядзённага адзення, як адзенне вызначала шлюбны статус і ўзрост, а таксама пра сезонныя асаблівасці і нават гісторыю бялізны.



Глядзіце яшчэ: Нацыянальны код беларусаў. Чым адметныя беларускія традыцыйныя строі з розных рэгіёнаў Беларусі