Напрыканцы кастрычніка пабачыць свет другое выданне кнігі «Нерасстраляныя»

Пра гэта паведаміў аўтар ідэі Сяргей Будкін у сваім Facebook.

Кніга прысвечана рэпрэсаваным беларускім літаратарам, якія былі растраляныя ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.


acRWxmt5PYE.jpg

Кніга падрыхтаваная выдавецтвам «Białoruska Biblioteka Kamunikat».

Прэзентацыі адбудуцца 29 кастрычніка ў Беластоку, у будынку тэатра лялек. 30 кастрычніка ў Варшаве, ў Музеі вольнай Беларусі. Час удакладняецца.

Чытайце яшчэ: Беларусы з усяго свету могуць далучыцца да акцыі «Ноч паэтаў»

29 кастрычніка кніга будзе выкладзена таксама ў вольны доступ у электроннай версіі.

Кніга «Нерасстраляныя» — частка аднайменнага праекту парталу Tuzinfm.by, плёну пяцігадовай працы больш чым 70 чалавек. Яна была названая найлепшай кнігай 2021 года ў жанры нон-фікшн па версіі "Р*дыё Св*б*да", а сёлета атрымала прэмію імя Алеся Адамовіча.