DRUVIS у Горадні

19.04.2010 Культура

druvis-afisza-23

23 красавіка (пятніца) у Горадні адбудзецца прэзентацыя альманаха DRUVIS, прысвечанага традыцыйнай этнічнай культуры і гісторыі беларусаў, тутэйшай традыцыі і міфалогіі. У прэзентацыя возьмуць удзел філосаф Аляксей Дзермант і Тодар Кашкурэвіч — этнакультуролаг, музыка, адзін з тых, хто стаяў ля пачаткаў адраджэння дударскай традыцыі.

Тэмы, якія будуць абмяркоўвацца на прэзентацыі: этнагенез беларусаў, балцкі субстрат, этнічная рэлігія беларусаў, Крывія і Літва як асновы беларускай ідэнтычнасці, традыцыйная культура і яе перспектывы ў сучаснасці.

Імпрэза адбудзецца ў Гарадзенскім гісторыка-археалагічным музеі (Новы замак) (вул. Замкавая, 20).

Пачатак у 17.00. Кошт уваходу ў музей — 1600 руб. Кошт кожнага нумара альманаху DRUVIS — 30 тыс. рублёў.

Тэгі: