• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.06.2015 | Літаратура

Дубавец: Мартысевіч узняла праблему змены іерархіі

Адзін з намінантаў на прэмію Ежы Гедройця Сяргей Дубавец лічыць скандал вакол рэцэнзіі Марыі Мартысевіч на кнігу Віктара Казька «Час зьбіраць косьці» прыкладам «канфлікту пакаленьняў».

«Ідзе зьмена пакаленьняў у літаратуры, а яна заўсёды адбываецца канфліктна, таму што маладзейшыя імкнуцца скінуць старэйшых з „карабля гісторыі“, і гэта натуральна, таму што мяняецца эстэтыка, мяняецца сам сьвет вакол нас і наша ўспрыманьне гэтага сьвету. А герархія літаратурная застаецца застылай з 50–70-х гадоў. Можа, у гэтым сэнсе Марыя якраз падняла праблему гэтай зьмены герархіі, якая нічым на сёньня не апраўданая. Усе беларускія пісьменьнікі сядзяць у адным маленькім слоіку, захоўваючы колішнія расклады, хто важнейшы, хто менш важны… Мне здаецца што гэта проста было цікава — цікавая дыскусія. Можна спрачацца, як Марыя гэта напісала, але напісала як магла. Можа, камусьці хацелася больш піетэту да старэйшых пісьменьнікаў, але піетэт — такая штука, якая не прадаецца і не купляецца — яна або ёсьць, або яе няма. Але гэта была цікавая дыскусія», — сказаў Дубавец Свабодзе.

Сяргей Дубавец лічыць, што для беларускай літаратуры існаваньне прэміі Гедройца вельмі важнае, бо гэта шмат каго стымулюе да пісаньня, да спаборніцтва, да асваеньня нейкіх сучасных жанраў, тэмаў, стыляў:

«Гэта ўсё разьвівае літаратуру. Тым больш што гэта прэмія такога эўрапейскага кірунку, а гэта вельмі здарова для Беларусі».

Але для яго асабіста ўдзел у прэміі і ўваход у шорт-ліст «абсалютна няважны».

На перамогу ў гэтым годзе Дубавец не разьлічвае. Прачытаць кнігі ўсіх намінантаў не пасьпеў.

Ляўрэатаў прэстыжнай беларускай літаратурнай прэміі абвесьцяць сёньня ў менскім гатэлі «Renaissance». Пачатак а 19-й гадзіне.

 

Сёлета на гран-пры прэтэндуюць шэсьць аўтараў:

1. Тацяна Барысік «Жанчына і леапард» (Менск, «Кнігазбор»)
2. Альгерд Бахарэвіч «Дзеці Аліндаркі» (Менск, «Галіяфы»)
3. Антон Францішак Брыль «Ян Ялмужна» (Менск, «Кнігазбор»)
4. Андрэй Гуцаў «Кніга зданяў» (Менск, «Кнігазбор»)
5. Сяргей Дубавец «Сіні карабель у блакітным моры плыве» (Менск, «Каўчэг»)
6. Віктар Казько «Час зьбіраць косьці» (Менск, «Кнігазбор»)

 

svaboda.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Афіша

  • 03.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску

  • 03.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 03.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 03.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 03.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 03.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску
  • 03.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 03.10Ідрак Мірзалізадэ ў Таліне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип