Дударскія матывы на “Лясным возеры”

0051

Канцэрт барда і дудара Змітра Сідаровіча прайшоў 11 ліпеня на турбазе “Лясное возера” Баранавіцкага раёна.

На канцэрт Змітра Сідаровіча прыйшлі не толькі людзі, якія адпачываюць на турбазе, але і турысты, што спыніліся непадалёк.

001

Зміцер Сідаровіч апавядае: “Турысты – народ своеасаблівы. Гэтыя людзі па-свойму праяўляюць сацыяльную актыўнасць. Першы іх пастулат – не сядзець дома!

Мала хто, на жаль, надае належнае значэнне беларускай мове, але людзі цікавяцца краязнаўствам. Ад краязнаўства да беларускай мовы – адзін крок, які дапамагаюць зрабіць такія сустрэчы.

Даводзіцца працаваць – аўдыторыя не проста пасіўна слухае, але спрачаецца з табой і нават палемізуе. Ловіць кожнае слова. Даказваеш свой пункт погляду проста са сцэны, пункт погляду на праблемы беларускай мовы і культуры. Добра, калі ўсё гэта робіш на фактах уласнай біяграфіі. Яшчэ лепей за самыя палымяныя прамовы пераконваюць старажытны беларускі інструмент дуда і практычны ўрок народных танцаў”.

002

Канцэрт праходзіў у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Таксама сваю падзяку бард выказвае адміністрацыі турбазы “Лясное возера” і арганізатарцы культурнай працы Настассі Уладзіміраўне Крамянёўскай.

Тэгі: ,