Дудары з беларускага гурта Lity Taler выступілі сумесна з Варшаўскім Вольным аркестрам і прысвяцілі кампазіцыю сваім паплечнікам — музыкантам з гурта Irdorath, якія з палітычных прычынаў апынуліся ў Беларусі за кратамі.
Музыкі гурта Irdorath былі прызнаны праваабаронцамі палітычнымі зняволенымі. Сілавікі жорстка затрымалі іх амаль праз год пасля пратэстных маршаЎ. Сістэма ставіць ім у віну «групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Lity Taler — беларускі гурт, які спалучае ў сваёй творчасці сярэднявечную і народную музыку. Музыкі граюць на аўтэнтычных інструментах.
Варшаўскі Вольны аркестр — музычны калектыў у Польшчы, у склад якога ўвайшлі беларускія прафесійныя музыкі, вымушаныя эміграваць з краіны ў розныя гады. У рэпертуар аркестра ўваходзяць творы беларускіх кампазітараў ад часоў барока да сучаснасці. Стваральнік і кіраўнік аркестра — Сяржук Доўгушаў, дырыжор Дзяніс Пацюк.