Тэлевядоўца Дзяніс Дудзінскі вяртаецца ў Кіеў

Беларускі тэлевядоўца, шоўмэн, спявак, актор Дзяніс Дудзінскі вяртаецца ў Кіеў. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.


11.jpg

«Вяртаюся ва Украіну, у Кіеў. Так трэба. Я яму абяцаў», — напісаў Дзяніс.

Нагадаем, Дзяніс Дудзінскі сустрэў вайну ў Кіеве, дзе жыў пасля вымушанай эміграцыі з Беларусі разам з жонкай Кацярынай Раецкай.