Экс-дацэнтку МДЛУ Наталлю Дуліну зноў арыштавалі на 15 сутак

Былая дацэнтка кафедры італьянскай мовы ў МДЛУ Наталля Дуліна зноў была затрымана 3 чэрвеня. Гэта трэцяе затрыманне за тры месяцы, паведамляюць праваабаронцы. Гэтым разам Наталю абвінавацілі ў «дробным хуліганстве» (арт. 19.1 КаАП) — яна нібыта «размахвала рукамі і нецэнзурна лаялася». Хадайніцтва аб праглядзе камер відэаназірання суддзя адхіліла.


68.jpg

Перышы раз Наталля Дуліна адседзела 15 сутак за ўдзел у антываеннай акцыі пратэсту 27 лютага.

Праз месяц — 25 красавіка — яе затрымалі дома, а потым асудзілі на 15 сутак арышту за «захоўванне інфармацыйнай прадукцыі канала на YouTube з назвай „Радыё Св**да“» (арт. 19.11 КаАП).