Двайная прэзентацыя альманаха “Палац” адбудзецца на Гомельшчыне

19.02.2014 У краіне

20 лютага ў 14.00 у Хальчанскай базавай школе  і 21 лютага ў 11.00 у Гімназіі г. Веткі адбудуцца літаратурныя сустрэчы з удзелам сябраў Саюза беларускіх пісьменнікаў Ларысы Раманавай і Генадзя Лапаціна. Падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя альманаха “Палац”, падрыхтаванага Гомельскім аддзяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў. Сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

 

Тэгі: , ,