Дырэктар літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч звольнена са сваёй пасады

Алена Ляшковіч кіравала Купалаўскім музэем 15 гадоў, паведамляе «Новы Час».


21_29a_kopiya.jpg

Ляшковіч нарадзілася ў Вілейскім раёне. Скончыла гістарычны факультэт БДУ, працавала ў Рэспубліканскім навукова-мэтадычным цэнтры народнай творчасці і культасветработы, затым у Інстытуце праблем культуры.

З 2007 года працавала дырэктарам літаратурнага музею Янкі Купалы. Пад яе кіраўніцтвам у музей рэалізавалі многія праекты, абнавілася экспазыцыя музею.

За апошнія гады адкрылася некалькі памятных знакаў, звязаных з біяграфіяй славутага паэта. У Мінску адкрылі памятны знак у гонар братоў Луцкевічаў каля іх хаты, якая месцілася побач з сучасным музеем Купалы, мемарыяльны знак у гонар Купалы з’явіўся ў фінскай Іматры, а ў славацкай Браціславе дошка з гарэльефам.