Дзе і як беларусы святкуюць Каляды і Новы Год? Падборка імпрэзаў у розных гарадах свету

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава адсвяткаваць Каляды і Новы год, мы падкажам. Калядныя сутрэчы ды майстар-класы, святочныя экскурсіі ды батлейкі, калядныя спектаклі і кірмашы, канцэрты беларускіх музыкаў — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


368.jpg
Крыніца: depositphotos.com


Беларусь

Мінск і Мінская вобласць

Джаз у космасе: навагодняя імпрэза ў мінскім планетарыі

354.jpg

Напярэдадні Новага года ў мінскім планетарыі — калядны джаз! 31 снежня пад зоркамі джазуе духавы квінтэт Вялікага тэатра!

Падрабязней тут.

Бясплатная экскурсія «Легенды старых млыноў» у Азярцы

358.jpg

У нядзелю, 1 студзеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — імпрэза «Легенды старых млыноў». Вы трапіце ўнутр старых млыноў, даведаецеся, якія тыпы ветракоў сустракаліся ў Беларусі і дзе яны былі распаўсюджаны, праслухаеце інфармацыю пра ролю млынара ў вясковым грамадстве і пачуеце шмат цікавага пра тэхналогію вытворчасці мукі.

Калядныя дзянькі ў Азярцы

360.jpg

Вы даведаецеся ўсё пра падрыхтоўку да Калядаў, святочны стол і абрад калядавання.

Нясвіж

Калядны джаз у Нясвіжы

361.jpg

Канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Максіма Расохі прапануе адправіцца ў святочнае падарожжа на цягніку ў горад Чаттануга пад музыку Глена Міллера, пачуць серэнаду месячнага святла і калядную застольную песню.

Віцебск і Віцебская вобласць

Віцебск

«Незвычайныя гісторыі старой шафы» ў Віцебску

355.jpg

Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва запрашае да ўдзелу ў дабрачынным калядным праекце «Незвычайныя гісторыі старой шафы». Тут Вас чакаюць не толькі выставы віцебскіх мастакоў!

Падрабязней тут.

Полацк

Калядная батлейка ў Полацку

362.jpg

Вы даведаецеся шмат цікавага пра беларускія калядныя традыцыі,а пасля паглядзіце калядны батлеечны спектакль «Цар Ірад».

Літва

Вільня

Калядны гурт «Беларускі цуд» прынясе ў ваш дом радасць і дабрабыт (Вільня)

364.jpg

Ужо хутка праездам з-пад самага раю па вуліцам і праспектам Вільні будзе хадзіць-блудзіць калядны гурт «Беларускі цуд», які з радасцю завітае ў Ваш двор, кватэру ці офіс і прынясе з сабой радаць, дабрабыт і шчасце!

Беларускі Новы год у Вільні

367.jpg

У пятніцу, 30 снежня, завітайце ў беларускі Замак адсвяткаваць Новы год!

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Замак, Savanoriu 134B, Вільня

З 18.30 да 19.00 будзе абмен падарункамі ў межах ініцыятывы «Таемны Санта», пра які мы вам паведамлялі надоечы, а пасля - час весяліцца і танчыць!  Прыносьце пачастункі, напоі, настольныя гульні і святочны настрой!

Уваход вольны!


Польшча

Варшава


«Навагоднія казкі на плёнках» ад «Дыяфільм live» ў Варшаве

363.png

Навагоднія казкі на плёнках — гэта нагода сабрацца разам, калі святы ўжо амаль скончыліся, а елкі ў дамах пачынаюць паціху абсыпацца. Сагрэцца сярод блізкіх людзей пасярод доўгай зімы, пачытаць казкі, праспяваць і паслухаць музыку.


Беласток

Навагодні забег у Беластоку

357.jpg


Абяцаюць цікавую прабежку, гарачую гарбату, вясёлыя размовы і медалі.  Прапануюць дыстанцыю ў 4 кіламетры, а для дзяцей — 100 метраў.


Сопат

Аперацыя па ратаванні свята ў Сопаце

353.jpg

«Тэатр без назвы» па 31 снежня ладзіць у Сопаце навагоднюю тэатралізаваную вечарынку для дзяцей.

Падрабязней тут.

Кракаў

Сямейнае каляднае свята «Бэтлеемская зорка» ў Кракаве

359.jpg

Будзе ўсё як мае быць: батлейка, калядныя спевы, гульні ды розныя файныя неспадзяванкі. Хор будзе спяваць калядкі, а для самых актыўных абяцаюць майстар-клас па вырабе каляднай зоркі.

ЗША

Філадэльфія

Беларускае навагодняе тусэ ў Філадэльфіі

356.jpg

У суботу, 31 снежня, Belarus FREEDOM-Philadelphia запрашае беларусаў адсвяткаваць Новы год на вечарыне у стылі вялікага і непаўторнага Гэтсбі.

Грузія

Тбілісі

Каляды з Маляванычам у Тбілісі

365.jpeg

7 студзеня акцёр Аляксандр Ждановіч, то бок наш казачны Маляваныч запрашае ў святочны дзень дарослых і дзетак ад 8 гадоў на калядны батлеечны спектакль «Цар Ірад».

Чэхія

Прага

Калядныя майстар-класы ў Празе

366.jpg

З 3 па 16 снежня ў Празе пройдуць тры майстар-класы па беларускай традыцыі святкавання Калядаў, а 6 студзеня адбудзецца святочнае калядаванне.


Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.