У новым, 112-м, нумары часопіса «Дзеяслоў» заканчэнне рамана Уладзіміра Някляева «Гэй бэн гіном», а таксама вершы, крытыка, эсэ ды іншыя цікавосткі.
У свежым нумары «Дзеяслова» — заканчэнне рамана Уладзіміра Някляева «Гэй бэн гіном» (пачатак ужо можна пачытаць на сайце выдання), вершы Леаніда Галубовіча, апавяданне Леаніда Дранько-Майсюка, пераклады твораў Станіслава Лема (да стагоддзя фантаста) і Фёдара Цютчава, запісы Сяргея Ваганава, эсэ Адама Глобуса, прысвечанае Уладзіміру Караткевічу, рэцэнзія на кнігу Паўла Севярынца і агляд альманаха «Беларус», кніжныя агледзіны ад Алеся Аркуша ды шмат іншых цікавостак!
Ілюстрацыі на вокладцы Генадзя Драздова — паводле матываў рамана Уладзіміра Някляева «Гэй бэн гіном».
Цалкам мест 112-га нумара глядзіце тут.