Супраць камерцыйнага дырэктара сеткі кінатэатраў «Silver Screen» Аляксандра Дземідовіча распачалі крымінальную справу

Яму інкрымінуюць арганізацыю альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак, як паведамілі праваабаронцы.


photo_2022-06-19_15-13-27.jpg

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што Дземідовіч нібыта ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту.

Аляксандра затрымалі на працоўным месцы 25 траўня, а пазней прысудзілі 15 сутак арышту за «непадпарадкаванне».