Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі

25 сакавіка 1918 года была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. У гэты дзень беларусы штогод ладзяць урачыстасці. Сёлета з нагоды Дня Волі з 24 па 26 сакавіка ў розных гарадах свету пройдуць урачыстыя мерапрыемствы. Зрабілі для Вас падборку з раскладам святочных імпрэзаў, каб вы маглі годна адзначыць найвялікшае нацыянальнае свята ў сваім горадзе.


aq4cpeoq90jnsny1byheiicgsd88q762.jpg

На жаль, пасля падзей 2020 года у Беларусі гэтае свята адзначаць публічна стала немагчыма, але з многіх урачыстых імпрэзаў у замежжы будзе весціся анлайн-трансляцыя, таму далучыцца да святкавання можна з любой кропкі свету. Выбірайце мерапрыемемства па густу і глядзіце!

Яшчэ адна адметнасць сёлетнега святкавання — тое, што амаль усе ўрачыстыя мерапрыемствы будуць праходзіць пад знакам салідарнасці з Украінай. Падчас імпрэзаў будзе праходзіць збор ахвяраванняў. Грошы ад квіткоў на канцэрты таксама будуць пералічаныя ў падтрымку народа Украіны.

Ва ўсіх абвестках пазначаны мясцовы час.

Літва

Вільня

5q5mxvqij0xduho7wkvmifyjcsqiizle.jpg

25 сакавіка беларусы Вільні клічуць разам адсвяткаваць Дзень Волі.

Дата і час: 25 сакавіка, 13.00 (час мясцовы)

Месца: могілкі Росы і гарадская Ратуша, Didžioji g. 31, Вільня

Праграма святкаванняў:

13:00 — ускладанне кветак на магілы Кастуся Каліноўскага і братоў Луцкевічаў на могілках Росы;

14.00 — святочны аўтапрабег з нацыянальнымі сцягамі ад могілак Росы да Ратушнай плошчы;

15.00 — мітынг-канцэрт на Ратушнай плошчы ў падтрымку Беларусі і Украіны

Дабрачынны канцэрт да Дня Волі ў Вільні

photo_2022-03-24_18-11-15.jpg

25 сакавіка ў Вільні адбудзецца святочны дабрачынны канцэрт з нагоды Дня Волі.

Дата і час: 25 сакавіка, 18.30 (час мясцовы)

Месца: гарадская ратуша, Didžioji g. 31, Вільня

Сёлета Дзень Волі прысвечаны абаронцам Украіны і праходзіць пад дэвізам «За нашу і вашу свабоду!». Гэты канцэрт — праява салідарнасці, падтрымкі і малітва за тых, хто цяпер абараняе ўкраінскія землі. Прагучаць сакральныя народныя песні і ваярскія маршы Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны.

У канцэрце бяруць удзел артысты з Літвы, Беларусі і Украіны:


— мужчынскі хор UNIA (BY, LT, UA)
— Маргарыта Ляўчук (BY)
— Маіна Валеніс (UA)
— Даша Мароз-Хідашэлі (BY).

Таксама будзе анлайн-трансляцыя на YouTube.

Квіткі можна набыць па спасылцы. Усе сродкі ад продажу квіткоў пойдуць на дапамогу абаронцам Украіны.

Канцэрт ладзіцца ў межах ініцытывы BelarusWithUkraine.

Вечар беларускай паэзіі да Дня Волі ў Вільні

25 сакавіка беларускія і літоўскія літаратары ладзяць паэтычную вечарыну, прымеркаваную да Дня Волі.

Дата і час: 25 сакавіка, 18.00 (час мясцовы)

Месца: Дом Сыгнатараў Літвы, Pilies g. 26, Вільня

На працягу вечара будуць чытаць вершы вядомых літоўскіх паэтаў і сучасных беларускіх творцаў, якія жывуць у Літве.

Удзельнікі чытанняў:

  • Сяргей Харэўскі, мастак, пісьменнік, культуролаг;
  • Ванда Марціньш, паэтка, перакладчыца;
  • Сабіна Брыла, паэтка, журналістка;
  • Алег Мінкін, паэт, перакладчык;
  • Марыус Бурокас, паэт, перакладчык, літаратуразнаўца;
  • Уладас Бразюнас, паэт, перакладчык;
  • Антанас А. Ёнінас, паэт, перакладчык;
  • Ірэна Алексайтэ, перакладчыца;
  • Альма Лапінскіне, перакладчык, літаратуразнаўца.

Уваход вольны.

Дабрачынны канцэрт гурта «Разбітае сэрца пацана» у Вільні

ff2o7thm3j25i13170mplkxu7br9ng5y.jpeg

26 сакавіка «Разбітае сэрца пацана» дасць канцэрт у Вільні. Атрыманыя сродкі пойдуць на падтрымку Украіны.

Дата і час: 26 сакавіка, 20.00 (час мясцовы)

Месца: клуб «Legendos», Kalvarijų g. 85, Вільня

Прыходзьце на канцэрт падтрымаць Украіну, зрабіць унёсак у барацьбу са злом і падтрымаць адно аднаго. А таксама адсвяткаваць Дзень Волі.

Урачысты малебен за Беларусь ў Вільні

31.jpg

25 сакавіка ў віленскай Пятніцкай царкве адбудзецца ўрачысты праваслаўны малебен за Беларусь і беларускі народ.


Дата: 25 сакавіка

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: царква св. Параскевы Пятніцы, Didžioji g. 2, Вільня

Польшча

Беласток

Мова Нанова» пра Дзень Волі і БНР у Беластоку

jo9mjd53cvc3tggty1v14thzz25czkwo.jpg

24 сакавіка ў Беластоку стартуе «Мова Нанова». Тэма першага занятку — Дзень Волі і Беларуская Народная Рэспубліка.

Дата і час: 24 сакавіка, 18.30 (час мясцовы)

Месца: MediaPortBelarus, ul. Sienkiewicza 44

Святочны канцэрт да Дня Волі ў Беластоку

25 сакавіка ў Беластоку адзначаць Дзень Волі канцэртам «За нашу і вашу свабоду». Імпрэза ладзіцца таксама ў знак салідарнасці з Украінай.

Дата і час: 25 сакавіка, 18.00 (час мясцовы)

Месца: Тэатр лялек, ul. Kalinowskiego 1, Беласток

У канцэрце возьмуць удзел:

VOLNY CHOR;
Зміцер Вайцюшкевіч;
NaviBand.

Будзе анлайн-трансляцыя канцэрта па спасылцы.

Замова бясплатных квіткоў па тэлефонах: PL 795 434 440; 797 858 580.

Варшава

За вашу волю і нашу: канцэрт да Дня Волі ў Варшаве

canvasва.png

25 сакавіка ў Варшаве адбудзецца канцэрт да Дня Волі і ў знак салідарнасці з Украінай «За вашу волю і нашу».

Дата і час: 25 сакавіка, 20.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, Plac Konstytucji, 6, Варшава

Удзельнікі:

  • Warsaw Freedom orchestra
  • Украінскі хор Bazyleus
  • Lity Taler

Вядоўца — акцёр Міхась Зуй.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Квіткі можна замовіць па спасылцы.

Для тых, хто не зможа патрапіць на канцэрт, будзе анлайн-трансляцыя на старонцы Беларускага Моладзевага Хаба.

Усе сабраныя сродкі пойдуць у падтрымку Украіны.

Святочны марш да Дня Волі ў Варшаве

photo_2022-03-24_13-26-18.jpg

26 сакавіка беларусы Варшавы адзначаюць Дзень Волі традыцыйным святочным маршам.

Дата і час: 26 сакавіка, 14.00 (час мясцовы)

Месца: Plac Konstytucji 6, Варшава

У канцы маршрута ўдзельнікі заспяваюць беларускія вольныя песні і паслухаюць выступы беларускіх музычных гуртоў. 

Дзень Волі ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці

canvasвава.png

25 сакавіка Цэнтр Беларускай Салідарнасці ў Варшаве запрашае адзначыць Дзень Волі.

Дата і час: 25 сакавіка, 18.00 (час мясцовы)

Месца: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Oleandrów 6 (дамафон 2), Варшава

У праграме:

— лекцыі беларускіх гісторыкаў і адкрытая дыскусія па гісторыі БНР;
— выстава, прысвечаная Дню Волі;
— пачастунак для гасцей.

Памідораў, Стыльскі і Dzieciuki: святочны канцэрт да Дня Волі ў Варшаве

26 сакавіка беларускія музыкі запрашаюць на вялікі святочны канцэрт, прысвечаны Дню Волі.

Дата і час: 26 сакавіка, 19.00 (час мясцовы)

Месца: Beer Station Centrum, ul. Lwowska 17, Варшава

Для вас зайграюць:

  • Аляксандр Памідораў
  • Юры Стыльскі (Дай Дарогу)
  • Алесь Дзянісаў (Dzieciuki)
  • Botanic Project

Квіткі: 30 зл — па папярэдняй рэгістрацыі.  40 зл — у дзень канцэрта. Аплата на ўваходзе гатоўкай.

Будзе збор у падтрымку Украіны!

Каталіцкая імша за Беларусь у Варшаве

25 сакавіка ў Варшаве адбудзецца ўрачыстая каталіцкая імша за Беларусь з нагоды Дня Волі і абвяшчэння БНР.

34.jpg


Дата: 25 сакавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: дольны касцёл св. Аляксандра, пляц Трох Крыжоў, Варшава

Дзень Волі вачыма хрысціян: сустрэча ў Варшаве

26 сакавіка ў Варшаве адбудзецца сустрэча Беларускага Хрысціянскага клуба, прысвечаная Дню Волі.

35.jpg


Дата: 26 сакавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Oleandrów 6, Варшава

Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць ролю хрысціянства ў беларускай гісторыі і аддадуць даніну памяці хрысціянам, якія спрычыніліся да незалежнасці Беларусі.

«БНР і станаўленне беларускай дзяржаўнасці»: лекцыя да Дня Волі ў Варшаве

26 сакавіка ў Беларускім Моладзевым Хабе з Варшаве стартуе новы праект пра беларускую гісторыю «Кава з гісторыкам». Першая сустрэча прысвечана Дню Волі і абвяшчэнню БНР.

36.jpg


Дата: 26 сакавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, plac Konstytucji 6, Варшава

Лектар — вядомы беларускі гісторык Андрэй Радаман.

Гданьск

Дзень Волі ў Гданьску

gww7u5lrd10j0nj7k8xk0239q95a8lp9.jpg

Беларусы Гданьска святкуюць Дзень Волі на працягу ўсіх выходных. Выбірайце мерапрыемства па гусце і далучайцеся!

У праграме святкаваня: урачыстае ўскладанне кветак на магілах беларускіх дзеячаў, святочны канцэрт, марш Салідарнасці і антываенны мітынг, дыскусія з удзелам экспертаў, паказ дакументальнага фільма аб беларускіх пратэстах і інш.

Падрабязная праграма па спасылцы

Кракаў

25 сакавіка беларусы Кракава ладзяць шэраг івэнтаў у гонар Дня Волі.

Дата  час: 25 сакавіка, 18:00

Месца: Pomnik Mickiewicza і клуб Chicago Live Music, Sławkowska 11, Кракаў

Праграма святкаванняў:

18:00 — марш (Pomnik Mickiewicza — Sienna — Planty — Sienna — Pomnik Mickiewicza)

19:00 — святочная імпрэза
Месца: клуб Chicago Live Music, Sławkowska 11

Удзельнікаў імпрэзы чакаюць:

— выступ Андруся Такінданга,
— лекцыя пра гісторыю абвяшчэння БНР,
— адкрыты мікрафон: кожны жадаючы зможа прачытаць вершы альбо заспяваць і зайграць песні.

Лодзь

26 сакавіка беларусі Лодзі збіраюцца на святочны мітынг з нагоды Дня Волі і клічуць усіх ахвотных далучацца.

Дата і час: 26 сакавіка, 15.00 (час мясцовы)

Месца: ul. Piotrkowska, Лодзь

Хорбуў

Пікнік да Дня Волі ў лагеры бежанцаў у Хорбуве

25 сакавіка беларусы Бялай Падляскі святкуюць Дзень Волі пікніком каля лагера бежанцаў у Хорбуве.

29.jpg


Дата: 25 сакавіка

Час: з 14.00 (час мясцовы)

Месца: лагер бежанцаў у Хорбуве

Ахвотных арганізатары абяцаюць даставіць з Бялай Падляскі (збор у 14.00 на Sidorska 54), а пасля прывезці ў горад.

Уроцлаў

Канцэрт да Дня Волі ва Уроцлаве

33.jpg

25 сакавіка Дзень Волі ва Уроцлаве святкуюць вялікім беларускім канцэртам салідарнасці з Украінай.

Дата: 25 сакавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: стары кляштар, ul. Purkyniego 1, Уроцлаў

З нагоды Дня Волі выступяць легенда беларускай фолк-метал-сцэны ZNICH, сольны праект Лявона Вольскага Канцэрт да Дня Волі ва Уроцлаве і ўлюбёнец польскай рок-публікі STRACHY NA LACHY.

Даходы ад канцэрту пойдуць на дапамогу ўкраінскім уцекачам. Падчас канцэрту на гэтыя мэты будзе таксама арганізаваны збор сродкаў.

Беларусы, якія прыйдуць на канцэрт з сімволікай незалежнай Беларусі (сцягі, цішоткі і г. д.), запрашаюцца на канцэрт бясплатна.

Для беларусаў, якія вучацца ці працуюць у Польшчы, ёсць ільготныя квіткі.

Урачысты марш да Дня Волі ва Уроцлаве

25 сакавіка беларусы Уроцлава ладзяць урачысты марш у гонар Дня Волі і клічуць усіх ахвотных далучацца.

37.jpg


Дата: 25 сакавіка

Час: 17.30 (час мясцовы)

Месца: Plac Wolności (каля NFM), Уроцлаў


Латвія, Юрмала

canvasю.png

26 сакавіка беларусы Латвіі запрашаюць адзначыць Дзень Волі ў Юрмале літаратурна-паэтычным вечарам, прысвечаным сяброўскім сувязям Яна Райніса, латышскага паэта і грамадскага дзеяча, з Беларуссю, яго падтрымцы беларускай культуры ў Латвіі і абароне нацыянальных інтарэсаў дыяспары ў Сейме ў 1920-я гады.

Дата і час: 26 сакавіка, 15:00

Месца: лецішча Райніса і Аспазіі, Jāņa Pliekšāna iela 5/7, Юрмала

Арганізатары прапануюць успомніць культурныя і гістарычныя моманты, што аб’ядноўваюць нашы краіны, падзякаваць Латвіі за падтрымку і бяспечны дом, і выказаць салідарнасць Украіне, якая з годнасцю дае адпор акупантам, свету зла і гвалту.

Уваход вольны. Рэгістрацыя па спасылцы.

Вялікабрытанія, Лондан

canvas.png

26 сакавіка Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі запрашае на ўрачысты сход з нагоды 104-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дата і час: 26 сакавіка, 16.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі дом, 52 Penn Road, Лондан

Галоўны выступ сёлета будзе прысвечаны адносінам між Беларускай Народнай Рэспублікай і Украінскай Народнай Рэспублікай.

Падчас сходу таксама адзначаць 80-годдзе спадара Джыма Дынглі, даследчыка Беларусі, перакладчыка, добрага сябры брытанскай беларускай супольнасці на працягу многіх дзесяцігоддзяў.

Далучайцеся таксама анлайн праз Zoom-спасылку.

ЗША

Сіэтл

26 сакавіка беларуская суполка ў Сіэтле ладзіць адкрыты святочны пікнік з нагоды Дня Волі.

Дата і час: 26 сакавіка, 13.00 (час мясцовы)

Месца: Lake Sammamish Park, Сіэтл

Далучайцеся, каб пазнаёміцца з землякамі, правесці час у добрай кампаніі, падтрымаць адно аднаго ды адзначыць Дзень Волі.

Бостан

2ug1c7byeq7nvnrfd22j5eis001qvex9.jpg

26 сакавіка беларусы Бостана сустракаюцца, каб адсвяткаваць Дзень Волі і выказаць сваю падтрымку Украіне.

Дата і час: 26 сакавіка, 13:00

Месца: помнік Касцюшку, Public Garden, Бостан

У праграме:

— зборы сродкаў для Украіны;
— кірмаш сувеніраў, якія можна набыць за ахвяраванні;
— невялікія выступы прадстаўнікоў беларускай суполкі і іх гасцей;
— нефармальная частка: пікнік, гульні для дзяцей.

 Бярыце з сабой прысмакі!

Грузія

Тбілісі

canvasт.png

25 сакавіка актывісты ініцыятывы Youth Focus збіраюцца, каб адзначыць Дзень Волі і клічуць усіх ахвотных далучацца.

Дата і час: 25 сакавіка, 19.00 (час мясцовы)

Месца: будзе паведамлены ўдзельнікам асабіста

У праграме:

— гістарычная віктарына пра Беларускую Народную Рэспубліку,
— арт-тэрапія,
— гарбата ды розныя святочныя актыўнасці.

Для ўдзелу запоўніце, калі ласка, анкету.

Сустрэча бясплатная, але вітаюцца данаты на падтрымку Украіны.

Урачысты мітынг да Дня Волі ў Тбілісі

32.jpg


Дата: 25 сакавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: плошча перад Класічнай гімназіяй, пр-т Руставелі, 10, Тбілісі

Батумі

Урачысты мітынг да Дня Волі ў Батумі

kdogkkyrdmdbqg3vkfpi9kfuxjow327w.jpg

25 сакавіка беларусы Батумі адзначаюць Дзень Волі святочным мітынгам.

Дата і час: 25 сакавіка, 18.00 (час мясцовы)

Месца: плошча Еўропы, Батумі

На мітынгу прагучаць прамовы беларусаў Батумі і беларускія спевы, пройдзе выстава-сушка дзіцячых малюнкаў, продаж беларускай сімволікі, акцыя напісання лістоў ўкраінскім жаўнерам і добраахвотнікам.

Ізраіль

Тэль-Авіў

Дзень Волі з Ганнай Хітрык: дабрачынны канцэрт у Тэль-Авіве

z9cr17t4dr489llu2o3tuo59von5xhnc.jpg

25 сакавіка беларусы Ізраіля адзначаюць Дзень Волі дабрачынным канцэртам.

Дата і час: 25 сакавіка, 20:00

Месца: клуб «Jelsomino», вул. Карлібах, 3, Тэль-Авіў

Удзельнікі канцэрта:

  • Ганна Хітрык і Сяргей Рудзеня,
  • Ірэна Катвіцкая,
  • «Сектар»,
  • «Хронікі Агашы»,
  •  Parkovka.

Сродкі, сабраныя падчас канцэрта, пойдуць на дапамогу Украіне і беларускім палітвязням.

Ашдод

25 сакавіка беларуская грамада Ізраіля святкуе Дзень Волі ўскладаннем кветак да помніка Янкі Купалы ў Ашдодзе.

Дата і час: 25 сакавіка, 12:00

Месца: помнік Янку Купалу, скрыжаванне вуліц Ротшыльд і Мота Гур, Ашдод


Анлайн-мерапрыемствы

Анлайн-паказ спектакля «Сабакі Эўропы» Свабоднага тэатра

7v5lragz0dl7hxeyn60qiqyqwd547s60.jpg

25 сакавіка адбудзецца анлайн-паказ спектакля «Сабакі Эўропы» ў пастаноўцы Свабоднага тэатра. Сеанс прымеркаваны да Дня Волі.

Дата і час: 25 сакавік, 20:00

Месца: youtube-канал Свабоднага тэатра.

Штогадовы сход беларусаў Швецыі анлайн

26 сакавіка адзінае ў Швецыі афіцыйнае згуртаванне беларусаў і тых, хто цікавіцца Беларуссю, кліча на чарговы штогадовы сход.

Дата і час: 26 сакавіка, 13.00 (час шведскі)

Месца: ZOOM

Каб трапіць на штогадовае паседжанне, зарэгіструйцеся па спасылцы.

Больш пра згуртаванне беларусаў Швецыі чытайце па гэтай спасылцы.


Германія

Бон

Арганны канцэрт для Беларусі ў Боне

30.jpeg

25 сакавіка ў нямецкім Боне ладзяць святочны арганны канцэрт для Беларусі. Выканаўцы — Вольга Падгайская і Віталь Апоў.


Дата: 25 сакавіка

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: Trinitatiskirche Bonn-Endenich, Brahmsstraße 14, Бон

Уваход вольны, вітаюцца данаты. Ахвяраванні пойдуць на падтрымку беларускіх музыкаў, якія падвергліся пераследу.