Дзень Волі ў Гданьску

25.03.2022 - 27.03.2022 17:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае

Беларусы Гданьска святкуюць Дзень Волі на працягу ўсіх выходных. Выбірайце мерапрыемства па гусце і далучайцеся!



Дата: 25–27 сакавіка

Праграма святаў (паўсюль указаны мясцовы час):

25 сакавіка

17.00 – урачыстае ўскладанне кветак на магілах беларускіх дзеячаў
Месца: гарнізонныя могілкі ў Гданьску, ul. Dąbrowskiego 2

26 сакавіка

15.30 – традыцыйная сустрэча беларусаў Труймяста ля мемарыяльнага камня Янку Купалу
Месца: ul. Kupały, Gdańsk Żabianka

18.00 – канцэрт “Жыве Беларусь! Слава Украіне!” з удзелам Маргарыты Ляўчук і Дашы Мароз.
Месца: Надбалтыцкі цэнтр культуры, Ратуша старога горада, ul. Korzenna 33/35.
Уваход вольны.

27 сакавіка

13.00Марш Салідарнасці і антываенны мітынг “За вашу і нашу свабоду!”
Маршрут: Фантан Нептуна ў Гданьску (ul. Długi targ) – Помнік забітым работнікам верфі (пляц Салідарнасці).
16.00 – дэбата “Вольная Беларусь, вольная Украіна, вольная Еўропа”
Удзельнікі:
Базіль Керскі – дырэктар Еўрапейскага цэнтру Салідарнасці (ЕЦС);
Алена Глагоўская, прафесар, гісторык і палітолаг, беларусістка, старшыня Беларускага культурнага таварыства „Хатка”;
Вячаслаў Барок, каталіцкі святар, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзеяч;
Марта Коваль, доктар габілітаваны, амерыканістка, член Саюза ўкраінцаў у Польшчы;
Анджэй Хвальба, прафесар, гісторык, выкладчык Ягелонскага Універсітэта.
Мадэратар – Кацпер Дзекан, эксперт па Усходняй Еўропе, ЕЦС

Месца: Еўрапейскі цэнтр Салідарнасці, галоўная заля, pl. Solidarności 1.

18.00 – паказ дакументальнага фільма аб беларускіх пратэстах “Калі кветкі не маўчаць” з удзелам арганізатараў Варшаўскага фестывалю беларускага кіно Януша Гаўрылюка і Пятра Дудановіча.

Месца: Еўрапейскі цэнтр Салідарнасці, галоўная заля, pl. Solidarności 1.
Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава "VOYAGE Дзяніса Барсукова" ў Мінску

11.12.2025 18:00 - 11.01.2026 20:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава Кірыла Міхаленкі «Petroleum» у Мінску

17.12.2025 17:00 - 01.02.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Майстар-клас па вырабе агністага каня ў Гомелі (12+)

20.12.2025 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Чытацкі клуб у Мінску абмяркуе "Чазенію" Караткевіча

21.12.2025 (17:00 - 19:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ