Джаз супраць літаратуры

15.02.2011 Афіша

17 лютага ў Кнігарні “логвінаЎ” адбудзецца музычна-літаратурны хэпенінг.

У праграме ־ стварэнне музычна-маўленчых кампазіцый з удзелам складу жывых музыкаў (удзельнікі гуртоў Ritual Dub, Solar Brain, Kusudama). Усіх прысутных чакае супрацьстаянне эмбіентных, індустрыяльных, фры-джазавых складнікаў з чытаннем літаратурных тэкстаў розных аўтараў.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, пасля азнаямлення з асноўнымі пастулатамі правядзення ММХ https://frydsam.blogspot.com/2011/02/blog-post.html.

Інтэрактыўны вядоўца – Фрыдрых Самотны.

Пачатак а 19. Адрас Кнігарні “Ў”: пр. Незалежнасці, 37а (гэта ў адным будынку з барам “Малако”)