• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.09.2016 | Літаратура

«Дзiцячы Манiфест»: на мяжы краiн i тысячагоддзяў

Чытаньне падобна да моды. І якім бы ні было стаўленьне да моды ў кожнага чалавека, мала хто адмовіцца абмеркаваць новыя тэндэнцыі ці модныя павевы. Ва ўгоду публіцы, з вітрын крам глядзяць яркія вокладкі кніжных навінак, практычна ўсё – замежных аўтараў. Бо наша ўласная, беларуская літаратура для шырокага кола чытачоў застыла ў часе ў канцы 20-га стагоддзя на творах пісьменьнікаў «старой школы».

 Кірылы Стаселька «Дзіцячы Манiфест»

Аднак сучасная беларуская мастацкая проза працягвае разьвівацца, упэўнена чакаючы свайго чытача. Зборнік маладога беларускага пісьменьніка Кірылы Стаселька «Дзіцячы Манiфест» – як раз адна з такіх цікавых літаратурных навінак у жанры псіхалагічнай і філасофскай прозы. Першы апублікаваны зборнік аўтара ўключае ў сябе шэраг апавяданьняў і фантастычную аповесьць «У пошуках сябе», у якіх пісьменьнік закранае рытарычныя, неадназначныя пытаньні пра сапраўдную мэту самога жыцьця, аб чалавечых адносінах і каранях асобасных праблем, здольных паўплываць на ўсе вышэйпералічанае адразу.

У ходзе аповесьці «У пошуках сябе» малады лекар адправіцца працаваць у прыватную клініку, незвычайныя пацыенты якой, сабраныя з усяго свету, пакутуюць ад асобасных засмучэнняў, якія даўно выйшлі за рамкі душэўнай хваробы і зараз здольныя ператвараць іх у гратэскныя карыкатуры на чалавечае аблічча: хтосьцi літаральна разьдзімаецца ад уласнага Эга, хтосьці шукае абсалютную свабоду не толькі ў вызваленьні ад сувязяў з грамадзтвам і ад свайго мінулага, але і ў вызваленьні галавы – розуму, ад уласнага цела, нехта чарнее з-за сваёй расавай нянавісьці, а хтосьці раптам вырашае і зусім прадаць самога сябе па частках.

Аўтар разглядае зьмены ў асобе сваіх герояў, пладоў сваёй эпохі, разам з чытачом, але не дае ім ніякай ацэнкі. Адмаўляючыся ад пустога маралізатарства, пісьменьнік прапануе чытачу самому прыйсьці да блізкай яму інтэрпрэтацыі, знайсьці свой сэнс, свой водгук у адказ на тое ці іншае пытаньне або псіхалагічную праблему, спароджаныя рытмам і рэаліямі жыцьця сучаснага чалавека.

Магчыма, аўтар усё ж выдае сябе ў тэксьце, паказваючы адкрытую непрыязнасьць сваіх герояў да канфармізму, гатоўнасьці падпарадкавацца націску натоўпу і страціць індывідуальнасьць. Пэрсанажы апавяданьняў паступова разумеюць, што ўсё сваё жыцьцё стараюцца бясконца эканоміць сілы, адмаўляцца ад пазнаньня свету і ад сваёй асобы дзеля жыцьця ў зберагалым рэжыме без прычыны. Бо па-сапраўднаму востра адчуваюць жыцьцё як працэс толькі дзеці і тыя, хто i сам знаходзіцца на парозе сьмерці.

Адсюль і «Дзіцячы Манiфест» – жартаўлівы дзіцячы маніфест з заклікам вызваліцца ад назойлівай апекі і правілаў дарослых дзеля свабоды рабіць усё, што захочацца (зразумела, у рамках дзіцячай фантазіі). Так і самім дарослым хочацца часам скінуць з сябе лямку штодзённасьці і перастаць калечыць уласную асобу дзеля падтрыманьня сацыяльна-чаканай мадэлі прымальных, зручных паводзінаў.

Свабода стала лейтматывам усяго зборніка: тут і вызваленьне ад путаў канфармізму, ад прымітыўнага, бытавога эгаізму, ад спажывецтва і цалкам літаральнага рабства перад гаджэтамі і абсурднымі, але моднымі назвамі звыклых прадметаў. Героі зборніка шукаюць выйсьце з сучасных, знаёмых кожнаму праблем, аднак душэўныя пошукі праходзяць у характэрных менавіта дня беларусаў, рэаліях, ад чаго пэрсанажы апавяданьняў здаюцца не проста літаратурнымі вобразамі, але блізкімі людзьмі, нашымі суседзямі і сябрамі, тымі, з кім мы бачымся кожны дзень, рысы характару якіх знаходзім і ў саміх сабе.

Ня прывязваючы сваю творчасьць строга да месца дзеяньня, у Кірыла Стаселька, тым не менш, атрымоўваецца стварыць цэлы шэраг яркіх вобразаў сучаснага беларуса, чалавека, які жыве на мяжы культур і тысячагоддзяў, які спрабуе знайсьці шлях да сапраўднай, свабоднай ад кайданоў грамадства, жыцьця і каб ведаць сваю сутнасьць па-за рамкамі рэлігіі, выхаваньня або навязаных прынцыпаў. Зборнік «Дзіцячы Манiфест» – вельмі цікавая, сьвежая і шматспадзеўная навінка беларускай філасофскай і псіхалагічнай прозы, годная ўвагі аматараў сучаснай літаратуры як у Беларусі, так і за яе межамі.

Аляксандра Гарунова

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип