02 чэрвеня ў краме OZ на праспекце Пераможцаў, 3 (ст. м. Няміга) адкрылася выстава творчых работ, якія выканалі пацыенты РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі і гродненскія падапечныя дабрачыннай ініцыятывы. Усяго тут прадстаўлена больш 4-х дзясяткаў малюнкаў, аплікацый і разнастайных кампазіцый, створаных з падарункаў праекта «Скрыні храбрасці».
Напачатку траўня рабяты па ўласнай ініцыятыве распачалі «OZорной марафон», у межах якога яны займаліся творчасцю — малявалі, ляпілі, збіралі мазаікі і пазлы. Усяго ў мастацкім марафоне прынялі ўдзел больш 30 дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 4 да 20 год, яны перадалі ў OZ як індывідуальныя, так і калектыўныя працы.
— Заўсёды прыемна бачыць вынікі любых сваіх дзеянняў, асабліва каштоўна, калі гэта датычыцца такіх праектаў. Нам важна разумець, што «Скрыні храбрасці» дораць дзецям сілы для выздараўлення і творчасці. Наша падтрымка натхніла хлопчыкаў і дзяўчынак падзяліцца пазітывам і сказаць «Дзякуй!» кожнаму, хто далучыўся да праекта, — адзначыла Анна Грыневіч, сазаснавальніца OZ.
Усiм ўдзельнікам творчага марафона OZ падарыць карціну па нумарах, а самым актыўным рабятам, якія прадставілі тры і больш работ, — яшчэ і лаўцоў сноў, зробленых супрацоўнікамі кампаніі.
Паглядзець экспазіцыю ў OZ на Нямізе можна напрацягу чэрвеня. Пасля работы будуць адпраўлены ў іншыя крамы сеткі — так пра ўдзячнасць падапечных РНПЦ даведаюцца яшчэ больш удзельнікаў праекта «Скрыні храбрасці».
Даведка. Сумесны дабрачынны праект OZ і Цэнтра «ПОРА» стартаваў 01 кастрычніка 2020 года, на дадзены момант «Скрыні храбрасці» ўсталяваны ў 13 крамах кампаніі па ўсёй краіне. За гэты час дзецям перададзены падарункі больш чым з 50 запоўненых боксаў.
Паводле прэс-рэлізу