Дырыжор Вялікага тэатра Дзмітрый Мацвіенка выйграў прэстыжны конкурс у Даніі

Дырыжор Вялікага тэатра Беларусі Дзмітрый Мацвіенка выйграў Міжнародны конкурс маладых дырыжораў ім. Мікалая Малько ў Капенгагене (Данія). Такая інфармацыя размешчана ў профілі Д. Мацвіенка ў Facebook паведамляе «Звязда».

1_821.jpg
Дзмітрый Мацвіенка, Хлоя Дюфрэйн і Ліньхань Цюі. Фота Malko Competition

Акрамя таго, беларус атрымаў прыз глядацкіх сімпатый.

У конкурсе прынялі ўдзел 24 дырыжора сярод 612 заявак. У фінале з Д. Мацвіенка спаборнічалі Дырыжор з Кітая Ліньхань Цюі і францужанка Хлоя Дюфрэйн.