Дні беларускай культуры ў Ніжнесілезскім ваяводстве

17 – 19 кастрычніка 2008 года па ініцыятыве і пад патранатам Пасольства Рэспублікі Беларусь у былі праведзены Дні беларускай культуры ў Ніжнесілезскім ваяводстве ў Польшчы. Арганізатарамі мерапрыемстваў з’яўляліся аддзяленне Таварыства супрацоўніцтва “Польшча – Усход” у г.Вальбжыху, гарадскія самаўрадавыя структуры ў Вальбжыху, Ядліне Здрою і Свябодзіцах. Медыяльны патранат ажыццяўлялі Вальбжыхскае радыё і тэлебачанне, часопіс “Вальбжыхскі інфарматар культуры”.

Урачыстае адкрыццё Дзён беларускай культуры адбылося 17 кастрычніка ў зале Максіміліяна старадаўняга Замку князёў у Вальбжыху. Праграма мерапрыемстваў уключала адкрыццё мастацкай выстаўкі “Прырода – чалавек – гармонія” мастакоў з Мінска Сяргея і Рыты Цімохавых, на якой было прадстаўлена звыш 60 творчых прац жывапісу і графікі, канцэртнае выступленне ансамбля акардэаністаў “Туцці” Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Падчас адкрыцця Дзён беларускай культуры выступілі старшыні аддзялення Таварыства супрацоўніцтва “Польшча – Усход” у Вальбжыху Лешэк Салярэк і Таварыства “Польшча – Беларусь” Баляслаў Хмялінскі, саветнік Пасольства Тадэуш Стружэцкі, кіраўнік канцэлярыі прэзідэнта Вальбжыха Анна Старчыкоўская, мастак, намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Сяргей Цімохаў, дырэктар Вальбжыхскай мастацкай галерэі “Замак князёў” Аліцыя Младэцкая, усяго на ўрачыстасці прысутнічала каля 200 чалавек.

Мастацкая выстаўка С. і Р. Цімохавых і выступленне ансамбля “Туцці” былі адзначаны арганізатарамі і гледачамі як самыя цікавыя з праведзеных мерапрыемстваў у Вальбжыху за апошні час.

У час сустрэчы Т.Стружэцкага і С.Цімохава з прадстаўнікамі кіраўніцтва горада і мастацкай галерэі былі абмеркаваны пытанні правядзення ў Замку князёў у 2009 годзе шэрагу беларускіх мастацкіх выставак.

Падчас Дзён беларускай культуры канцэртныя выступленні ансамбля “Туцці” і паказы беларускіх дакументальных фільмаў адбыліся ў гарадскім тэатры ў Шчаўні, у гарадскіх дамах культуры ў Ядліне Здрою і Свябодзіцах. Раней ансамбль “Туцці” з вялікім поспехам выступіў у гарадах Катавіцы і Коніне.

Пасля закрыцця ў Вальбжыху плануецца правядзенне мастацкай выстаўкі С. і Р.Цімохавых “Прырода – чалавек – гармонія” у гарадах Баляслаўцу і Варшаве.

Тэгі: