Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.
Чаму беларусы русіфікаваныя? Чаму дагэтуль актуальны выбар: Захад ці Усход? Адкуль у нас вечная падвоенасць, нерашучасць, ступар волі ў крытычны момант? Урэшце, як бальшавізм так моцна пусціў карані ў Беларусі? Максім Гарэцкі шукаў адказы на гэтыя пытанні больш за 100 гадоў таму. Вынік — аповесць «Дзве Душы». Пра русіфікацыю, вёску і горад, эліту і маргінэз... пра кожнага з нас. Пра ўсё гэта — у нашым відэа.