Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.
Кнігі пра дзяцінства і юнацтва заўжды пішуць дарослыя людзі. І заўжды — гэта падарожжа да сябе самога. Як я такім стаў? Хто дапамагаў ці перашкаджаў? А ці магло быць па-іншаму? У «Занзібары» Сяргея Дубаўца пераплятаюцца сюжэты, персанажы, пахі, колеры, перавулкі старой Вільні ды шырокія вуліцы Менску, якія заўжды вядуць да Круглай плошчы — Плошчы Перамогі. Пра «Занзібар», погляд аўтара на сябе і сваю гісторыю здалёк — у нашым відэа.