Дзве літаратурныя сустрэчы Васіля Жуковіча і Міхася Скоблы

Дзве літаратурныя сустрэчы Васіля Жуковіча і Міхася Скоблы адбыліся ў Мар’інай Горцы 15 траўня ў межах камапніі “Будзьма беларусамі!”.

Значна больш падрыхтаваныя да ўспрыняцця арыгінальнае ідэі, што мы – адметныя ў свеце і што ўсе павінны пачувацца сапраўдны беларусамі, да чаго, дарэчы, заклікае кампанія “Будзьма беларусамі!”, аказаліся навучэнцы агратэхнічнага каледжа. Вельмі ўважліва слухалі выступы абодвух паэтаў, асабліва – пра выбітных асобаў нашае Бацькаўшчыны, добра адказвалі на пытанні, актыўна набывалі кнігі ды кружэлкі з беларускімі песнямі і заслужана былі ўзнагароджаны адметнымі падарункамі. Знайшліся вартыя падарункаў і ў СШ №1, што, дарэчы, засведчылі фотаздымкі. У абедзвюх сустрэчах браў удзел і быў цёпла сустрэты публікай беларускі бард Аляксей Нежавец. Асабліва спадабаліся навучэнцам ягоныя песні на словы Янішчыц, Пісьмянкова, Гальпяровіча і Жуковіча.