Дзве сустрэчы ў “Лясным”

 

Апошняя змена дзяцей у школьным аздараўленчым лагеры “Лясны” Слонімскага раёна шчыра вітала ў сябе ў гасцях літаратара, гісторыка і краязнаўца Сяргея Чыгрына , а таксама барда і журналіста Змітра Бартосіка. На дзве сустрэчы з гасцямі прыйшлі разам каля 200 школьнікаў, педагогі і выхавацелі.

Сустрэчы адкрываў Сяргей Чыгрын, які распавёў пра гісторыю беларускай кнігі, адказаў на пытанні школьнікаў. А потым госць “Ляснога” праводзіў розныя літаратурна-краязнаўчыя конкурсы сярод дзяцей малодшага школьнага ўзросту і старэйшага. Аказалася, што вучні і малодшых класаў, і старэйшыя з беларускіх пісьменікаў ведаюць найбольш Якуба Коласа, Янку Купалу, Максіма Багдановіча, Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча. Спрачаліся ўсе разам на веданне беларускіх гарадоў і рэк, азёраў і крыніц. Лепшыя вучні былі заахвочаны сувенірамі і падарункамі ад кампаніі ”Будзьма беларусамі!”.

А Зміцер Бартосік конкурсы аздобляў песнямі са свайго рэпертуару, якія дзеткі ўспрымалі шчыра і весела.

 

 

 

 

 

 

 

Тэгі: