• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.12.2015 | Беларуская мова

Дзясяткі ад Лахнэскі і Цмока

21 снежня ў вучняў 2–3 класаў мінскай школы № 59 быў незвычайны ўрок беларускай мовы. У межах праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» яго правялі казачніца Алена Масла і дырэктар па маркетынгу БК «Цмокі-Мінск» Аляксандр Куль.

IMG_1735

Варта адзначыць, што і школу № 59 не ў кожнага язык павернецца назваць звычайнай. Вядома, пах сталоўскага супу, вымытых гаспадарчым мылам анучак нікуды не падзеўся. Але са звыклай атмасферы рэзка вылучаецца і казыча нос хлорны пах басейна. А побач з “Інфармацыяй” пра паспяховасць 1″О” класа (так-так, у гэтай школе пятнаццаць першых класаў!) звяртаеш увагу на стэнды з пералікам сусветных рэкордаў і спартыўных зорак, якія іх устанавілі.

DSC_0278

Школа прыемна ўразіла спартыўным музеем і аповедамі завуча пра магчымасць бясплатнага наведвання басейна для вучняў і настаўнікаў (тут ладзяцца нават спаборніцтвы паміж настаўнікамі з атрыманнем каштоўных прызоў).

– Са спортам у вас усё добра. Мы бачым. А як з беларускай мовай? – запытала ў запоўненай актыўнымі дзеткамі зале Алена Масла. – Ці ўсё разумееце?

– Даааа! – гучна і радасна адказала зала.

Чытанка прайшла “як па масле”. Уважлівыя дзеткі з радасцю адказвалі на пытанні паводле казкі “Мяне завуць Лахнэска” і нават самі выклікаліся пачытаць са сцэны!

IMG_1706

– Гэта ўжо адзінаццатая мая паездка ў межах праекта. І заўсёды вельмі хвалюешся, бо не ведаеш, як атрымаецца ў той ці іншае школе. Часам дзеці проста не разумеюць па-беларуску, не ўспрымаюць мову. І чытаць ім вельмі складана. Дзеткі не слухаюць, пачынаюць гаманіць. Тут усё прайшло выдатна. І з мовай у гэтай школе ўсё цудоўна!

Аляксандр Куль таксама быў прыемна ўражаны. На пытанне “Ці шмат хто з вас наведваў гульні баскетбольнай каманды “Цмокі-Мінск”?” у зале ўзняўся лес рук! “Тады мы добра працуем, – узрадавана сказаў Аляксандр і патлумачыў, што ў абавязкі такой незразумелай дзеткам пасады, як “маркетынгавы дырэктар” акурат і ўваходзіць тое, каб як мага больш людзей ведала каманду і прыходзіла на гульні.

DSC_0327_f

 

Аляксандр Куль завастрыў ўвагу на тым, як важна натхняцца сваім, беларускім: “Калі я прыйшоў працаваць у каманду, яе лагатыпам быў баскетбольны мяч, баскетбольны кош і герб Мінска. Нічога адметнага, пагадзіцеся. Акурат тады я натхніўся праектам грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, якая пачала папулярызаваць нашага беларускага цмока і выправілася ў падарожжа па Беларусі “У пошуках Цмока”. Так мы сталі адметнай камандай “Цмокі-Мінск”

IMG_1689

“На месцы вашых настаўніц мы з Лахнэскай і сапраўдным беларускім Цмокам – Аляксандрам Кулём – зараз жа сабралі б вашыя дзённікі і паставілі вам па беларускай мове дзясяткі! Вы малайцы!” – скончыла ўрок Алена Масла. Аляксандр Куль перадаў у музей школы форменную майку “Цмокаў”.

Цягам трох месяцаў больш за 3000 мінскіх школьнікаў сталі ўдзельнікамі акцыі “Чытаем па-беларуску з velcom”. Ініцыятарам праекта з’яўляецца кампанія velcom пры падтрымцы Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама. Такім чынам аўтары праекта звяртаюць увагу і школьнікаў, і настаўнікаў, і завучаў на тое, што беларуская мова – гэта не толькі творы класікаў у школьных падручніках па літаратуры. Яе носьбітамі з’яўляюцца як прадстаўнікі культуры, так і журналісты, айцішнікі, прадпрымальнікі і спартоўцы.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Іна Кулей — лагапед, якая працуе з беларускамоўнымі дзецьмі. Нядаўна яна адкрыла свой лагапедычны кабінет у Варшаве....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Нядаўняе адкрыццё трэцяй вежы Крэўскага замка прымусіла паразважаць: колькі таямніц яшчэ хавае наша зямля? Раскрыць іх дапаможа...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Культура Літаратура

«Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023

Беларусам Батумі сёлета пашчасціла першымі прымаць у сябе фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova. Якая будучыня чакае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Культура Літаратура
    «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Афіша

  • 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 01.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 01.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 01.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10Музыка беларускіх кампазітараў і космас: імпрэза ў мінскім планетарыі
  • 01.10Прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі» ў Нью-Ёрку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип