Дзе i што варта шукаць

19.01.2010 Кнігагляд

19-15l

Белорусские сокровища за рубежом / А. И. Мальдис. — Минск: Лiтаратура i Мастацтва, 2009. — 208 с. : ил. — (Беларусь вчера и сегодня).

Вядомы беларускi культуролаг, дасведчаны гiсторык айчыннай лiтаратуры Адам Мальдзiс на працягу некалькiх апошнiх гадоў выступаў у газеце “СБ. Беларусь сегодня” з цыклам публiцыстычных артыкулаў пра беларускiя каштоўнасцi ў свеце. Завочнае падарожжа па музеях, мастацкiх галерэях, бiблiятэках i нават прыватных калекцыях у розных краiнах свету выклiкала шырокi чытацкi розгалас. Праца, разлiчаная, здавалася б, выключна на газетны фармат, вылiлася ў асобную кнiгу, якая так i называецца — “Беларускiя каштоўнасцi за мяжою”. Ёю выдавецтва “Лiтаратура i Мастацтва” працягвае кнiжную серыю “Беларусь: учора i сёння”. Тэкст цалкам.