Чытанні і майстар-клас Лео Тома, а таксама канцэрт дуэта JuNo пройдуць 24 красавіка з 12.00 па 20.00 у Баранавічах.
“Гісторыі ў выкладанні нямецкай мовы”. Чытанні і майстар-клас Лео Тома.
У сваіх апавяданнях Лео Тома адкрывае чытачам нямецкую штодзённую рэчаіснасць.
Акрамя чытанняў, пісьменнік правядзе майстар-клас, дзе патлумачыць, як можна выкарыстоўваць напісаныя ім гісторыі на занятках па нямецкай мове як замежнай. Удзельнікі майстар-класа у ролі вучняў выканаюць прапанаваныя практыкаванні да пэўнага тэкста і такім чынам атрымаюць нагляднае ўяўленне пра формы выкладання на занятках нямецкай мовы.
Патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.
А 18 гадзіне Дзень Германіі ў Баранавічах працягнецца канцэртам дуэта JuNo (Яна Давід і Норберт Ланге).
Тэгі: Баранавічы