МГА «Гісторыка» запрашае на святкаванне дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча ў Рагачоў Гомельскай вобласці 22 лістапада.
У праграме святкавання: экскурсія па мясцінах Караткевіча на Рагачоўшчыне, музычна-паэтычная частка, вогненнае шоў на замчышчы, сувеніры ўдзельнікам святкавання!
Таксама будуць агучаныя такія цікавыя тэмы як:
– “Груша цвіла апошні год” пад Рагачовам;
– у Рагачове дасюль стаіць хата, збудаваная дзедам пісьменніка;
– у Рагачове пісаліся “Каласы пад сярпом тваім”, “Паром на бурнай рацэ”, “Ладдзя роспачы” і шмат што яшчэ;
– Гервасій Выліваха, які перамог Смерць, насамрэч жыў у Рагачове.
Цэнтралізаваны выезд з Мінска ў 7:30 раніцы.
Мерапрыемства адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Падрабязнасці па тэлефонах:
+375 29 5376414 Ханна, МГА “Гісторыка”
+375 33 6196068 Аліна, МГА “Гісторыка”
Тэгі: Рагачоў