Не зусiм звычайны Дзень Святога Валянцiна чакае Вас 14-га лютага ў Градскiм Пабе (1-шы паверх Дома гандлю “Град” па вул. Цiмiразева – 123).
Вас чакае спачатку медытацыя пад iгру на сапраўдным сiтары вайшнаваў з гурту Кайлас.
Потым – таксама часткова медытатыўная, часткова лiрычная музыка новага этна-джазавага праекту нашай рок-князёўны Русi пад назвай Акана.
Затым у праграме непараўнальная па прыгажосцi лiрыка ад рамантычнай Ганны i яе Мамкiных Бусаў.
Далей – выступ унiкальнага “Этна-Пажарнага аркестру” Гаротнiца.
I кульмiнацыяй праграмы будзе выступ усім вядомага гурту Нака.