Дзень вышыванкі пройдзе ў Мінску

08.09.2014 Забавы

5 кастрычніка ў Мінску пройдзе Дзень вышыванкі — фестываль беларускай культуры.

Да ўдзелу запрашаюцца ініцыятывы і арганізацыі, творчыя людзі і смелыя праекты, так ці інакш звязаныя з сучаснай ці традыцыйнай культурай.

 

Хто хоча прыняць удзел?
Вашыя прапановы пішыце сюды: artsiadziba@gmail.com.

Мэта фестывалю: паказаць, што вышыванка і рэчы з традыцыйным беларускім народным арнаментам — гэта стылёва і адметна!

У праграграме фестывалю:

— кірмаш вышыванак і рэчаў з гістарычнай, народнай і нацыянальнай сімволікай;
— нацыянальнае тату і бодзі-арт;
— зона беларускіх настольных гульняў;
— музычная частка;
— майстар-класы.

Арт-Сядзіба