Уладзімір Арлоў прэзентаваў сваю новую кнігу “Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань”, а “дзеяслоўцы” прадставілі новы №93.
У сустрэчы, акрамя ўласна спадара Уладзіміра, узялі ўдзел: старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, адказны сакратар часопіса “Дзеяслоў”, паэт Анатоль Івашчанка, грамадскі дзеяч Сяргей Навумчык, малады аўтар часопіса Вадзім Корань. Паэтычныя чытанні перамяжоўваліся гутаркай з гледачамі, а завяршылася імпрэза аўтограф-сесіяй.
Тэкст і фота: Віка Трэнас
Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”