• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.12.2015 | Адукацыя

ECLAB набірае студэнтаў на канцэнтрацыю «Сучаснае мастацтва і тэатр»

«Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі» (ECLAB) адкрывае набор на новую канцэнтрацыю «Сучаснае мастацтва і тэатр».

ECLAB – гэта праект, які дазваляе атрымаць дадатковую адукацыю паводле мадэлі Liberal Arts. Улетку 2015 адбыўся першы выпуск студэнтаў і студэнтак ECLAB, і мы атрымалі ад іх шэраг станоўчых водгукаў аб праекце. У кастрычніку пачаўся новы навучальны год. Студэнты другога набору вучацца ўжо на пяці канцэнтрацыях: да кірункаў «Публічная гісторыя», «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка», «Масавая культура і медыя» дадаліся праграмы «Інтэрнэт і грамадства» і «Гендарныя даследаванні».

EDU_banner (1)

1 лютага 2016 года пачнецца навучанне па новай праграме «Сучаснае мастацтва і тэатр». Пры распрацоўцы яе канцэпцыі мы арыентаваліся як на сусветныя тэндэнцыі развіцця мастацкіх і тэатральных практык, так і на запыты лакальнага арт-поля.

Сучаснае (contemporary) мастацтва і тэатр уяўляюць сабой складаныя сінтэтычныя з’явы, якія задзейнічаюць розныя віды мастацтваў і выразных сродкаў. У выніку паміж тэатрам і сучасным мастацтвам сціраюцца межы, а традыцыйныя, «статычныя» ўяўленні пра іх прыроду размываюцца. Напрыклад, у сучасным тэатры выкарыстоўваюцца відэа-арт і інсталяцыя, мультымедыя і фатаграфія, а ў сучасным мастацтве – тэатральныя, перфарматыўныя практыкі, элементы Сontemporary dance і г.д. У сучасным тэатры часам складана вызначыць, з чым мы маем справу – з расцягнутым у часе перформансам або эксперыментальным спектаклем?

Пры гэтым нельга не ўлічваць, што арт-свет жыве і развіваецца паводле законаў рынку. У сувязі з гэтым у праграму ўключаны сегмент арт-менеджменту, каб студэнты таксама атрымалі веды і адпрацавалі навыкі прасоўвання мастацкага прадукту на рынку.

Такім чынам, канцэнтрацыя «Сучаснае мастацтва і тэатр» сумяшчае тры раўназначныя сегменты: сучаснае мастацтва, сучасны тэатр і арт-менеджмент. На фоне шмат у чым кансерватыўнай сістэмы беларускай мастацкай адукацыі, якая настойвае на дысцыплінарным падзеле, наша праграма будзе першай эксперыментальнай пляцоўкай у краіне, дзе злучацца сучаснае мастацтва і тэатр. Гэта дазволіць студэнт(к)ам больш эфектыўна шукаць новыя мастацкія формы, а таксама паспрабаваць сябе ў новых сферах арт-дзейнасці.

Навізна і нестандартнасць прапанаванага падыходу заключаецца ў тым, што нашы студэнты цягам усяго семестра будуць адначасова вывучаць тэорыю і практыкі мастацтва і тэатру, а таксама арт-менеджмент. У канцы першага месяца навучання кожны(ая) студэнт(ка) з дапамогай выкладчыкаў вызначыць, на якой менавіта спецыялізацыі хоча і можа сфакусавацца – гэта можа быць тэатральнае майстэрства, арт-крытыка, відэа-арт, напісанне сцэнарыя, рэжысура, перфарматыўныя практыкі, менеджмент і г.д. Гэта таксама дапаможа студэнту(цы) вызначыцца з фарматам свайго ўдзелу ў выніковым праекце, а выкладчыкам – скласці дадатковую праграму яго(яе) навучання.

На працягу ўсяго адукацыйнага працэсу нашы навучэнцы будуць пастаянна ўзаемадзейнічаць адзін з адным, а ў працэсе стварэння выніковага тэатральна-мастацкага праекта кожны(ая) зможа рэалізаваць набытыя навыкі.

Кожны курс канцэнтрацыі «Сучаснае мастацтва і тэатр» – гэта эксклюзіўны прадукт з аўтарскім поглядам на гісторыю мастацтва і тэатру. У нашых студэнтаў будзе ўнікальная магчымасць пачуць цэлы шэраг спецыялістаў з Беларусі і краін блізкага замежжа.

Сістэма Liberal Arts прадугледжвае выкарыстанне інтэрактыўных формаў навучання – навучэнцы будуць удзельнічаць у майстар-класах і дыскусіях, абмяркоўваць творы і тэарэтычныя тэксты. Запланаваныя майстар-класы па рэжысуры і напісанні сцэнарыя, практыкумы па аналізе і складанні фармальнай і абстрактнай кампазіцыі, майстэрні па відэа-арце, а таксама вывучэнне сучасных тэатральных і перфарматыўных тэхнік, якія не выкладаюцца ў мастацкіх ВНУ нашай краіны.

Вучыцца на канцэнтрацыі «Сучаснае мастацтва і тэатр» – гэта значыць знайсці аднадумцаў, набыць міждысцыплінарныя веды і навучыцца крытычна мысліць. Усё гэта дапаможа вам пашырыць поле сваіх магчымасцяў і прастору для прафесійнай і творчай рэалізацыі.

Акрамя вучобы на асноўнай праграме, у студэнтаў ECLAB ёсць магчымасць распрацоўваць і рэалізоўваць свае ідэі ў межах Студэнцкай майстэрні, а таксама браць удзел у праектах Навуковых цэнтраў ECLAB.

Да навучання ў каледжы запрашаюцца асобы, старэйшыя за 18 гадоў. Заняткі будуць праходзіць увечары некалькі разоў на тыдзень. Навучальныя класы месцяцца ў цэнтры Мінска. Адукацыйная праграма разлічаная на чатыры месяцы (з лютага да мая).

Пачатак заняткаў – 1 лютага.

Для паступлення на канцэнтрацыю «Сучаснае мастацтва і тэатр» трэба запоўніць анкету і дадаць да яе матывацыйны ліст. Аўтары адабраных лістоў будуць запрошаныя на сумоўе, па выніках якога адбудзецца залічэнне.

Дэдлайн падачы заявак: 20 студзеня 2016 г.

Набор на канцэнтрацыю абмежаваны (20-25 месцаў).

Кошт навучання на месяц: 700 000 беларускіх рублёў. Студэнт(к)ам ВНУ дзённых формаў навучання прапаноўваецца зніжка 50%.

Калі ў вас узніклі пытанні – пішыце на [email protected]

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія

Беларусы ва Украіне запусцілі сайт для ўкраінцаў. Анлайн-праект называецца «Твій сусід». Асноўная тэматыка — што ж...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Памёр пісьменнік Анатоль Казлоў

20 сакавіка нечакана памёр пісьменнік Анатоль Казлоў, рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Пра гэта паведаміў Віктар...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча

Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра вялікага і скандальнага Эрнэста Хэмінгуэя, яго першы раман «І ўзыходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Цялеснасць, сэксуальнасць і мова. Артур Камароўскі – пра паэзію, новую кнігу і пра сябе, як пра Corpus vile

У Артура Камароўскага ў лютым 2023 выйшла другая кніжка вершаў. У зборніку ёсць лірычная і паўдакументальная паэзія,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    Грамадства
    Памёр пісьменнік Анатоль Казлоў
    Грамадства Літаратура
    Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча
    Грамадства
    Цялеснасць, сэксуальнасць і мова. Артур Камароўскі – пра паэзію, новую кнігу і пра сябе, як пра Corpus vile
    Літаратура
    Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту
    Грамадства
    Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы
    Грамадства
    У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    Літаратура
    Літрадыё вярнулася
    Афіша
    У Юрмале пакажуць выставу, прысвечаную беларускім пратэстам
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Андрэя Федарэнкі «Пра аднаго пісьменніка» цяпер можна паслухаць
    Гісторыя
    Тамаш Грыб — міністр БНР, муж Паўліны Мядзёлкі і Палуты Бадуновай
    Грамадства Мастацтва
    «Малюю наша жыццё». У Рызе пройдзе выстава карцін з серыі «Коцікі Свабоды»
    Грамадства
    Па манетах можна пазнаваць свой край: гісторыя аднаго хобі
    Культура
    Гомель здзіўляе кніжнымі рарытэтамі
    Каляндар
    Каляндар з 20 па 26 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Афіша

  • 21.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Імпрэза да Сусветнага дня паэзіі ЮНЕСКА ў Берліне

  • 21.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 21.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 21.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 21.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 21.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «У Беларусі і так страшна жыць, а калі ты яшчэ ўжываеш беларускую мову, то адчуваеш дадатковую рызыку»
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Падземнае мора Анемпадыстава
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип