Гайд па лепшых беларускіх курсах

21.11.2019 Адукацыя

Падборка бясплатных курсаў на платформе Лятучага ўніверсітэту: ад OPEN DATA i фінансаў да фатаграфіі ды oral historhistory.


Ёсць не толькі відэафармат, але і аўдыа: падкасты на сайце online платформы да на SoundCloud.

Калі ты свядома падыходзіш да самаразвіцця і лічыш, што гэта правільна мець асабістае абгрунтаванае меркаванне - тады online платформа Лятучага ўніверсітэта дакладна для цябе!

Стваральнікі і аўтары курсаў не бягуць за хайпавымі тэмамі і не ствараюць чарговы відэа-курс па моднаму пытанню. Лятучы ўніверсітэт робіць нестандартныя аўтарскія курсы на няпростыя тэмы, пасля прагляда якіх ты дакладна зможаш адстаяць сваю пазіцыю. А калі дабярэшся да дадатковых матэрыялаў - стаць экспертам/ай.

Вось некаторыя тэмы, па якім ты можаш дасягнулі новага лэвэлу:


Guide_OpenData.jpg

Курс па Open Data “Уводзіны ў адкрытыя дадзеныя”

Ведаеш што такое Open Data і мажаш працытаваць Хартыю адкрытых дадзеных па памяці? І нават у гэтым выпадку табе будзе цікава даведацца: хто і як можа атрымаць выгаду ад Open Data, хто і як збірае і ацэньвае дадзеныя, што лічаць эксперты пра становішча з Open Data у свеце ды ў нас, і шмат чаго яшчэ.

Big brother is watching you!

Глядзець тут. Слухаць тут.


Guide_SystemAprouch-2.jpg

Уводзіны ў сістэмны падыход

уманітарная веда можа быць не меньш дакладнай за тэхнічную, якая таксама працуе з допускамі і верагоднасцямі, з нявызначанасцю. Але тэхнары гэтага не палохаюцца, бо ўмеюць лічыць.

Будзем разбірацца як можна “лічыць” складаныя гуманітарныя сістэмы ды схемы.

Глядзець тут. Слухаць тут.


Guide_Bioethics-2.jpg

Адкрытыя праблемы і парадоксы біяэтыкі

Як выяўляецца сутнасць жыцця і смерці? Медыцынскі "сіндром бога"- to will or not to will. Гарвардскі крытэр смерці - ці актуальны пры цяперашнім узроўні медыцыны? Эўтаназія, сурагатнае мацярынства - этычна, але антырэлігійна?

І гэта мы толькі пачалі пералік! Адразу ж падкрэслім - не надта кароткі курс, але ж пагадзіцеся, у двух словах пра такія пытанні не распавесці

Lifehack - павяліч хуткасць прайгравання відэа, калі схопліваеш на хаду.

Глядзець тут. Слухаць тут.


Guide_Climate-2.jpg

Гарады і змяненне клімату: што і навошта трэба ведаць

Па-першае, калі ты абмяркоўваў Гретту Тунбер - гэта твая тэма.

Па-другое, у Беларусі не ўсё так блага, трэбы толькі не дазваляць руйнавацца ўжо створанаму ды планамерна дадаваць новае.

Па-трэцяе, паслухай курс - у ім вельмі файна выкладзены ўсе пытанні. Ды ў дадатак, там шмат малюнкаў і прыкладаў - усе як нам спадабаецца.

Глядзець тут. Слухаць тут.


Guide_Money-2.jpg

Грошы, фінансавае пасрэдніцтва і іх роля ў эканоміцы

Плануеш майніць біткоіны, гуляць на біржы ці ў цябе проста ёсць свае асабістыя грошы? Тады табе дакладны трэба паглядзець гэты курс! З аднаго боку ты зразумееш як усе складана, а з другога - пачнеш разбірацца ва ўсёй глабальнай схеме.

Глядзець тут. Слухаць тут.


Guide_Politics-2.jpg

Практычная палітыка

Ты калі-небудзь параўноўваў/а палітыку з працай па стварэнню маляванага мульціка? А можаш сказаць, калі сітуацыя становіцца палітычнай? Ці хочаш разабрацца ў палітычных знаках і сымбалях, у паліттэхналогіях?

Пераходзь па спасылцы. Але папярэджваем - курс-чэлендж! Курс не для ўсіх, але для кожнага!

Глядзець тут. Слухаць тут.


Guide_Education-2.jpg

Сучаснае адукацыя: радыкальныя змены

Можаш, як Пракапеня, распавесці, што бы ты змяніў/ла ў сістэме адукацыі? Ці лічыш, што павышэнне заробку настаўнікам вырашыць усе пытанні? Ці ўпэўнены/на, што ані школа, ані ўніверсітэт не змогуць падрыхтаваць чалавека да сучаснага жыцця?

Чаму і што не так у нас і ў свеце, давай разбірацца.

Глядзець тут. Слухаць тут.


Guide_SocialImagination-2.jpg

Сацыяльнае ўяўнае і ягоныя межы

Існуе рубеж, пасля якога чалавецтва кожны раз спараджае рэпрэсіўныя механізмы кіравання. Дык ці ёсць мяжа магчымасцям чалавека ствараць “новы парадак”? Ці можна сканструяваць нацыю?

Адзін з самых глыбокіх і сур’ёзных курсаў. Крыху болей за гадзіну - і ты зможаш зрабіць аналіз сацыяльна-палітычнай рэчаіснасці па “The Lord of the Rings”.

Глядзець тут. Слухаць тут.


Guide_Game-2.jpg

Гульня ў культуры, мысленні і практыцы

Часам кажуць, што сучасны чалавек - гэта чалавек які гуляе. Ды ўвогуле “увесь свет - гульня”. А як насамрэч?

Чым адрозніваюцца бізнэсовыя гульні ад гульняў жывога дзеяння ды моўных? Да чаго тут тэатр? Паспрабуй разабрацца!

Глядзець тут. Слухаць тут.


Guide_OralHistory-2.jpg

Прамоўленая гісторыя Беларусі ХХ ст.

Ці з'яўляецца каштоўнасцю для гісторыі асабістыя ўспаміны? Ці змогуць нашыя с табой успаміны ўдакладніць афіцыйна прыняты гістарычны факт?

Шчыра скажам, на апошніх дзьвух лекцыях мы амаль не стрымалі эмоцыі. Другая сусветная, Чарнобыль і калектывізацыя, як гэта распавядаюць сведкі - вельмі кранальна!

 Глядзець тут. Слухаць тут.


Guide_Hermenevtics-2.jpg

Дзьве гісторыі стварэння ў кнізе Роду

Не было а ні Адама, а ні Евы. Ды яблык - зусім не яблык! Версій стварэння свету ў Бібліі цэлых дзьве! Ды наогул, перавесці навукоўцы могуць далёка не ўсе словы і фразы.

Што чалавецтва насамрэч ведае пра Біблію, калі адкінуць увесь царкоўны маркетынг?

Глядзець тут. Слухаць тут.


Guide_Heritage-2.jpg

Спадчына: каштоўнасці і практыка

Чаму Гарадавы гэта не помнік, а зарослы падмурак замка - помнік?

Будаўнічая рэканструкцыя vs навуковая рэканструкцыя. Пасля аднаўлення гістарычнага помніка, што мы атрымліваем: арыгінал альбо новы помнік? Разбіраемся з нашай і вашай спадчынай!

Глядзець тут. Слухаць тут.


Мы распавялі амаль пра ўсе курсы, акрамя курсаў па дызайне, гісторый фатаграфіі, Кнізе Роду, філасофіі гісторыі. Калі цікавішся гэтымі тэмамі - яны твае!

І апошняе, сачы за далейшым развіццём платформы - такія курсы ствараюцца не хутка. Але нешта новае дакладна будзе з'яўляцца!

Глядзі: www.dp.fly-uni.org

Слухай: www.dp.fly-uni.org/podcasts

Пампуй: www.soundcloud.com/user-vedy-online

Паводле стваральнікаў